Розніца паміж версіямі "Ордэн Белага Арла"

Аб’ём не змяніўся ,  8 месяцаў таму
др
Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
(→‎Спасылкі: афармленне)
др (Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB)
== Гісторыя ордэна ==
 
Ордэн Белага Арла быў заснаваны 1 лістапада [[1705]] г. каралём і курфюрстам саксонскім [[Аўгуст Моцны|Аўгустам II]]. Увядзенне такога ордэна было тактычным крокам у барацьбе за ўладу. Ордэн не быў папулярны ў [[Гісторыя Польшчы|Каралеўстве Польскім]]. Знакі ордэна часцей раздаваліся шляхетным замежнікам, чым палякам. Аўгуст узнагароджваў гэтым ордэнам магнатаў, якія падтрымлівалі яго на выбарах, у тым ліку гетмана [[Іван Мазепа|Івану Мазепе]]. Ордэнам былі ўзнагароджаны саюзнікі Польшчы ў вайне супраць [[Швецыя|Швецыі]]. У [[1712]] кавалерамі ордэна сталі [[Пётр I, імператар расійскі|Пётр I]] і некаторыя яго паплечнікі ([[Аляксандр Данілавіч Меншыкаў|А. Д. Меншыкаў]]). На працягу [[18 стагоддзе|ХVIII стагоддзя]] ордэн неаднаразова ліквідавалі і зноў аднаўлялі. Усяго з 1705 па 1831 праведзена 1017 узнагароджанняў. Апошняя адмена яго на тэрыторыі Польшчы адбылася ў канцы XVIII стагоддзя.
 
Аднавіў ордэн імператар [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр I]] ўжо пасля далучэння Польшчы да Расійскай імперыі ў [[1815]] годзе. Узнагароджвацца ім павінны былі толькі ўраджэнцы Польшчы, але гэта правіла не выконвалася. У [[1831]] годзе, пасля падаўлення польскага паўстания і пазбаўлення Польшчы аўтаноміі, імператар [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалай I]] канчаткова прылічыў да расійскіх усе польскія ардэна. Скасаваны дэкрэтам УЦВК ў [[1917]] годзе.
У 18 стагоддзі знак ордэна ўяўляў сабой залаты малюнак польскага арла, пакрытага белай эмаллю, накладзенага на залаты крыж з чырвонымі эмалевымі прамянямі. Яго насілі ў левага сцягна на светла-сіняй муаравай стужцы. Ордэн з'яўляўся вышэйшай узнагародай Рэчы Паспалітай, меў адну ступень. Уяўляў сабой медальён з выявай белага польскага арла і дэвізам "PRO FIDE, REGE ET LEGE" (За веру, караля і закон). Знак ордэна насіўся на стужцы белага колеру з чырвонымі палоскамі, ў [[1713]] годзе стужка стала сіняй. Кавалеры насілі яго на блакітнай стужцы, а кароль - на ланцугу, у звёнах якой чаргаваліся белыя арлы і медальёны з малюнкам святой Дзевы.
 
Пасля 1831 года адбыліся значныя змены у выяве ордэна. На ордэнскім знаку Белага Арла польская карона была заменена расійскай, а чырвоны ордэнскі крыж з белым аднагаловым арлом, змешчаны паверх двухгаловага расійскага арла. Зорка ордэна была захавана без істотных зменаў На васьміпрамянёвай залатой зорцы ў блакітным медальёне размясцілі малюнак маленькага чырвона-белага крыжа, а па крузе - дэвіз «Pro Fide, Rege et Lege". Стужка ордэна стала цёмна-сіняй. Узнагароджваць ордэнам сталі асоб не ніжэй IV класа Табелі аб рангах, г.зн. генерал-маёраў або сапраўдных стацкіх саветнікаў і вышэй. З [[1855]] года зорка ордэна, падараванага за ваенныя заслугі, стала дапаўняцца малюнкам двух перакрыжаваных мячоў, якія праходзяць праз яе цэнтр. У [[1882]] пачалі ўручаць дыяментавыя знакі да ордэну. Знак ордэна насіўся ў правага сцягна на цёмна-сіняй (муаравай) стужцы праз левае плячо, зорка насілася на левым бакубоку грудзі. Ордэн Белага Арла быў узнагародай адносна рэдкай. Адным з самых вядомых яго кавалераў быў віцэ-адмірал [[Павел Сцяпанавіч Нахімаў]], ганараваны ордэна за абарону [[Севастопаль|Севастопаля]] ў гады [[Крымская вайна|Крымскай вайны]] 1853-55 гг. З 1915 года ордэн сталі вырабляць з некаштоўных металаў, а ў 1917 годзе з ордэнскага знака прыбралі кароны. Пры гэтым замест вялікай кароны змясцілі блакітны бант, а месца на зорцы, дзе быў дэвіз, прыкрылі залатымі лаўровымі галінамі.
 
[[Выява:Order of White Eagle Poland.jpg|thumb||left|150px|Ордэн Белага арла ў сучаснай Польшчы]]
У цэнтры крыжа ў круглым медальёне, пакрытым эмаллю белага колеру, змешчана манаграма з пазалочаных літар: "RP". Медальён акружаны вянком з лісцяў лаўра, пакрытых эмаллю зялёнага колеру. У верхняй частцы крыжа маецца вушка з выцягнутым кольцам для мацавання ордэна да стужкі. Усе элементы ордэнскага знака з пярэдняга і адваротнага боку, свабодныя ад эмалі, пазалочаныя.
 
Зорка ордэна Белага Арла - васьміканцовая срэбная зорка, выкананая ў выглядзе разбежных ад цэнтра прамянёў (па сем прамянёў у пучку). У цэнтры зоркі размешчаны крыж, па форме і выкананню ідэнтычны адваротнага боку ордэнскага знака. Адрозненне складаецца ў тым, што восем вострых канцоў крыжа не ўпрыгожаны шарыкамі і плечы яго пакрытыя эмаллю лалава-чырвонага колеру, праз якую праглядаецца лускаватая паверхня крыжа. Між плячыма крыжа змешчана кампазіцыя ў выглядзе стылізаваных языкоў полымя, што разыходзяцца ад цэнтра зоркі. Элементы крыжа, свабодныя ад эмалі, а таксама языкі полымя пазалочаныя. На адваротным бакубоку маецца наразны штыфт з гайкай (або іголка) для мацавання зоркі да адзення.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.prezydent.pl/download/gfx/prezydent/pl/defaultopisy/246/1/1/odznaczeni_orderem_orla_bialego_1992-2005.pdf Lista osób odznaczonych w latach 1992—2005 (.pdf)] — prezydent.pl
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Ордэны Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Ордэны Польшчы]]