Розніца паміж версіямі "Ліст"

Аб’ём не змяніўся ,  5 месяцаў таму
др
→‎Анатомія лісця: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
(→‎Літаратура: афармленне)
др (→‎Анатомія лісця: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB)
 
Звонку ліставая пласцінка пакрыта эпідэрмісам, які захоўваецца на лісце на працягу ўсяго яго жыцця. Эпідэрміс — вонкавы слой [[Клетка|клетак]], які засцерагае ўнутраныя тканкі ліста ад высыхання і пашкоджання, а таксама забяспечвае газаабмен і выпарэнне вады лістамі. Звонку эпідэрміс часта пакрыты слоем воскападобных рэчываў, якія ўтвараюць [[Кутыкула|кутыкулу]]. Звычайна (хоць і не заўсёды) клеткі эпідэрмісу не маюць хларапластаў. Яны не перашкаджаюць пранікненню святла ў глыб ліставой пласцінкі.
 
Сувязь тканак ліста са знешнім асяроддзем адбываецца праз размешчаныя ў эпідэрмісе вусцейкі. Вусцейка ўтворана дзвюма замыкальнымі [[клетка]]мі, у якіх ёсць [[хларапласты]]. Паміж замыкальнымі клеткамі знаходзіцца буйны міжклетнік — вусцейкавая шчыліна. Праз вусцейкі ў ліст паступае паветра, а выходзяць пары вады, кісларод і вуглякіслы газ. Дзякуючы складаным фізіялагічным працэсам, якія адбываюцца ў замыкальных клетках вусцейкаў, і асаблівасцям будовы іх клетачных сценак, вусцейкавая шчыліна можа звужацца і пашырацца. Так расліна аўтаматычна рэгулюе выпарэнне вады і газаабмен. У раслін, якія рассяляюцца на сушы і маюць плоскія лісты, вусцейкі размешчаны галоўным чынам на ніжнім бакубоку ліста. У водных раслін з лістамі, якія плаваюць на вадзе, вусцейкі знаходзяцца на верхнім бакубоку ліста. У многіх сухапутных раслін, у якіх лісты асвятляюцца раўнамерна, вусцейкі размешчаны на абодвух баках ліста.
 
Пад эпідэрмісам знаходзіцца мякаць ліста. Яна ўтворана фотасінтэзавальнай парэнхімай, у клетках якой знаходзяцца [[хларапласты]] і адбываецца [[фотасінтэз]]. Часцей за ўсё ў лістах прысутнічаюць дзве разнавіднасці парэнхімы: слупкаватая і губчатая. Слупкаватая парэнхіма размяшчаецца адразу пад верхнім эпідэрмісам. Яе клеткі маюць прадаўгаватую форму. Пад слупкаватай парэнхімай знаходзіцца губчатая. Яна ўтворана клеткамі акруглай формы, паміж якімі ёсць буйныя міжклетнікі, запоўненыя паветрам. У клетках слупкаватай парэнхімы ўтрымліваецца значна больш [[хларафіл]]у, чым у клетках губчатай. Таму ў іх фотасінтэз адбываецца найбольш інтэнсіўна. У губчатай парэнхіме фотасінтэз менш інтэнсіўны, але актыўна ідзе газаабмен з навакольным асяроддзем.