Каціныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
Радок 20:
|eol= 7674
}}
'''Каціныя''', '''кашэчыя''' (''Felidae'') — сямейства [[сысуны|млекакормячых]] атрада драпежных. Найбольш спецыялізаваныя з драпежнікаў.
 
== Апісанне ==
Да сямейства належаць буйныя і сярэднія па памерах жывёлы, якія з’яўляюцца падпільноўваючымі драпежнікамі. Цела ў іх стройнае, гнуткае, з акруглай галавой. Каціныя валодаюць добра развітым слыхам і зрокам. Знаходзячыся ў засадзе, яны непрыметна падкрадваюцца да здабычы і, зрабіўшы кароткі кідок, хапаюць яе. Бясшумна падкрадвацца ім дазваляюць развітыя на ніжнім бакубоку пальцаў падушачкі і ўцяжныя кіпцюры, якія пры хадзьбе не стукаюць і не тупяцца.
 
Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг ([[тыгр]]). Канечнасці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя [[гепард]]а і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сістэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. [[Язык]] пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць кашэчым саскабляць мяса з касцей і чысціць поўсць. Хвост у большасці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуццяў лепш развітыя слых і зрок; нюх слабей. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).