Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Масавыя праўкі: дапаўненне
Радок 6:
:: [[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]], ОК, калі так. Ігнаруйце тады мой ліст, што я даслаў у прыват. Наконт скарніка: на жаль, ён сам не мае ніякіх крыніц у дадзеным выпадку. Фактычна, гэта проста добры слоўнік у інтэрнэце. Крыніца, на падставе якой я раблю масавыя праўкі, мае вельмі высокі статус. Вось яна: ''"Граматычны слоўнік назоўніка. Мінск: Беларуская навука, 2013. ISBN 978-985-08-1559-0 Слоўнік зʼяўляецца граматычна-арфаграфічным даведнікам па формазмяненні назоўніка. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць граматычную характарыстыку назоўніка і поўную парадыгму словазмянення. Слоўнік разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах. Укладальнікі: Г. У. Арашонкава, В. П. Русак, Н. А. Чабатар, А. М. Астапчук, В. І. Уласевіч. Навуковыя рэдактар: доктар філалагічных навук В. П. Русак. Рэцэнзенты: кафедра беларускай мовы і методыкі яе выкладання УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка», кандытат філалагічных навук М. П. Антропаў.'' На маю думку, цяжка ўявіць больш аўтарытэтную крыніцу па формазмяненні таго ці іншага слова. Калі з цягам часу прызнаюць варыятыўнасць (боку/баку), то тады пытанне і знікне. Пакуль што, на жаль, гэта не было зроблена... --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 14:33, 17 лютага 2021 (+03)
::: Паглядзеў, па спасылцы [http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0 slounik.org] даецца ў месным склоне "боку", але для двух значэнняў: "частка цела; край прадмета" і "напрамак; у розн. знач." На мой погляд, "ваяваў на баку імператара" не адносіцца ні да аднаго з гэтых выпадкаў, ужывання "ваяваў на боку" нідзе не сустракаў. Думаю, варта неяк будзе ўдакладніць гэтыя моманты, бо ўсё атрымоўваецца неяк цяжэй. Блакіроўку здымаю.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 14:41, 17 лютага 2021 (+03)
:::: [[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]], [http://slounik.org/search?dict=&search=бок&x=0&y=0 вось тут] бачна, што ў Крапівы "на баку", у тлумачальным слоўніку беларускай мовы ("вялікім" ён названы) таксама "на баку" ў месным склоне. Хммм... Ну ОК. Тады я спыняю гэтыя праўкі. Але сам АВБ мне дужа спадабаўся. У любым выпадку ствару сабе бота. Гэта тое, што трэба, каб, напрыклад, рабіць замену канчаткаў у родным склоне (класічная памылка ў мужчынскім родзе). P. S. Калі так, то будзем лічыць магчымым абодва варыянты ў месным склоне. [[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 14:50, 17 лютага 2021 (+03)