Максімін Фракіец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, перанесена: чацьвёрт → чацвёрт з дапамогай AWB
др Граматыка., перанесена: меньш → менш (2) з дапамогай AWB
Радок 9:
Міксімін быў родам з [[Фракія|фракійскага]] селішча, на мяжы з варварскімі землямі. Яго бацькі былі варварамі па паходжанню: бацька — з краіны готаў, а маці -з племені аланаў. У раннім дзяцінстве быў пастухом, завадаром сярод хлопцаў, ладзіў аблавы супраць разбойнікаў і вартаваў сваіх людзей ад іх нападаў. Вайсковую службу пачаў пры [[Септымій Север|Септыміі Северы]]. Ён вылучаўся сваім незвычайным ростам (па некаторых звестках — да 2,4 м), гераізмам і мужнай прыгажосцю, неўтаймоўным норавам, быў грозны і ганарлівы, пагардлівы ў стаўленні да іншых, але часта праяўляў справядлівасць. Прычынай яго вядомасці стала наступная падзея: у дзень нараджэння свайго малодшага сына, Геты, імператар Семтымій Север зладзіў ваенныя гульні. Падчас спаборніцтва Максімін перамог аднаго за другім 16 супраціўнікаў. Затым імператар, жадаючы выпрабаваць цягавітасць Максіміна у беге, загадаў тому суправаджаць яго і пусціў каня наўскач. Праехаўшы дастатковую адлегласць (прычым Максімін не одставаў ні на крок), Септымій Север прапанаваў яму зноў прыняць удзел у спаборніцтвах. Максімін вярнуўся да барацьбы і перамог яшчэ 7 супраціўнікаў. Імператар узнагародзіў яго залатой шыйнай грыўняй і ўзяў у сваю асабістую варту.
 
З гэтага моманту Максімін стаў знакамітым сярод воінаў. Север паважаў і вылучаў яго. Пад яго апекай Максімін зрабіў першыя крокі ў сваёй кар'еры. Пры [[Каракала|Каракале]] ён доўга нёс службу цэнтурыёна. У час [[Макрын]]а, якога Максімін моцна ненавідзеў за тое, што той забіў сына яго імператара, [[цэнтурыён]] пакінуў службу і набыў сабе зямельны надзел у [[Фракія|Фракіі]]. Калі Макрын быў забіты, Максімін прыйшоў да [[Геліягабал]]а і зноў папрасіўся на службу. Але пры гэтым нізкім, подлым імператары ён не мог мець ніякага значэння. Хаця Максімін атрымаў пасаду [[трыбун]]а, ён пераважна знаходзіўся ў раз'ездах па сваіх справах і лячыў уяўныя хваробы. Калі імператарам стаў [[Аляксандр Север]], ён адразу прызначыў Максіміна трыбунам чацвёртага легіёна. Ужо далёка не малады, Максімін, тым не меньшменш, захаваў усю сваю сілу. Казалі, што ён выклікаў на бой і валіў адразу па пятнаццаць чалавек, а нагружаны воз мог прыцягнуць дадому адной рукой.
 
Накіраваўшыся на вайну супраць [[Германцы|германцаў]], імператар прызначыў Максіміна [[Прэфект, Старажытны Рым|прэфектам]] навабранцаў і аддаў пад яго кіраўніцтва ўсіх [[рэкрут]]аў. Пільна выконваючы ўсе свае абавязкі, той набыў папулярнасць сярод воінаў, бо не толькі вучыў іх ваеннай навуцы, але і паказваў асабісты прыклад. Акрамя таго ён прывабліваў людзей падарункамі і рознымі вылучэннямі. У выніку маладыя легіянеры вырашылі звергнуць Аляксандра і абвясціць імператарам Максіміна. І, сабраўшыся ў полі, нібыта дзеля вучэнняў, яна ўсклалі імператарскую [[Парфіра|парфіру]] на Максіміна і абвясцілі яго імператарам. Невядома, было гэта для яго нечаканасцю, ці ён сам падрыхтаваў гэты ўчынак. Спачатку ён адмаўляўся і скідваў парфіру, але, калі яго абступілі з кінжаламі і пагражалі забіць, ён прыняў «падарунак». Адразу за гэтым паўстанцы рушылі на лагер Аляксандра Севера. Усе легіёны перайшлі на бок Максіміна, і Аляксандр быў забіты разам са сваёю маці.
Радок 25:
Калі Максіміну данеслі аб падзеях, ён стаў змрочны і моцна заклапочаны, але прыкінуўся, быццам ставіцца да ўсяго гэтага з пагардай. Першы і другі дзень ён няспешна раіўся з сябрамі і прыхільнікамі, што трэба рабіць. На трэці дзень ён выдаў сваім салдатам шмат грошэй і абвясціў паход на Рым. Але, паколькі вайна пачалася нечакана і нішто не было дзеля яе падрыхтавана, імператаў рухаўся марудна, сабіраючы ўсюды правіянт і падцягваючы рэзервы. Тым часам стала вядома, што Гардыян разбіты ў Афрыцы прыхільнікамі імператара і скончыў жыццё самагубствам. Але сенатары большасцю галасоў абралі са свайго асяроддзя імператарамі Максіма і Бальбіна.
 
Пачуўшы аб набліжэнні імператарскага войска, жыхары разбягаліся, спустошваючы свае землі. Воіны начавалі ў пустых гарадах. Ужо тады яны адчулі патрэбу ў правіянце. Тым не меньшменш у іх атрымалася без асабістых перашкод пераправіцца праз [[Альпы]] і спусціцца ў Італію, дзе сустрэлі на сваім шляху [[Аквілея|Аквілею]]. Жыхары з вялікай спешнасцю падрыхтавалі горад да аблогі: аднавілі вежы, сцены і ўмацаванні, якімі не карысталіся шмат гадоў. Правіянта і зброі ў іх таксама аказалася дастаткова. Нечакана дзеля самога сябе Максімін сустрэў рашучы супраціў. Хуткі штурм не прынес поспеха. Аквілійцы абараняліся ад воінаў серай, агнём і іншымі падобнымі сродкамі. Многія салдаты Максіміна атрымалі цяжкія апёкі, страцілі зрок, спалены былі асадныя машыны. Мяркуючы, што аблога зацягваецца ў выніку бяздзейнасці яго прыхільнікаў, Максімін бязлітасна пакараў смерцю сваіх камандзіраў. Гэтым ён абудзіў супраць сябе вялікі гнеў ў войску. Да гэтага далучыўся яшчэ і недахоп правіянта, бо Сенат накіраваў лісты ва ўсе правінцыі, да варты ўсіх гаваней, каб ніякія рэсурсы не трапілі ў рукі Максіміна. Акрамя таго Сенат разаслаў па ўсіх гарадах былых прэтараў і квэстараў дзеля ўладкавання абароны ад Максіміна. Нарэшце імператар, які здзесніваў аблогу, сам стаў адчуваць усе бедствы, якія звычайна сустракае абложаны. У войску рабілася вядома, што ўвесь свет аб'яднаўся супраць Максіміна. Салдаты знаходзіліся ў роспачы і цярпелі патрэбы ў ежы. Нарэшче частка легіянераў, чый лагер знаходзіўся ля Албанскай гары, дамовілася паміж сабой забіць Максіміна, каб пазбавіцца ад доўгай, бясконцай аблогі і больш не спусташаць Італію дзеля тырана, якога ўсе ненавідзелі. Сабраўшыся з духам, яны ў поўдзень наблізіліся да імператарскай палаткі. Максімін выйшаў, каб пагаварыць з імі, але яны, не даўшы яму раскрыць рот, зараз жа забілі яго і яго сына. Затым былі перабіты ўсе яго камандзіры і сябры, а трупы кінуты без пахавання. Голавы Максіміна і яго сына былі накіраваны ў Рым. Звестка аб смерці ненавіснага імператара выклікала вялікую радасць. Паводле Капіталіна, цяжка было нават апісаць, якой вялікай была ўрачыстасць, калі галаву тырана неслі праз усю [[Італія|Італію]].
 
* [http://slovari.yandex.ua/~книги/Монархи.%20Античность/Максимин%20Фракиец%2C%20Гай%20Юлий%20Вер/?ncrnd=8215 Максімін Фракіец (рус)]