Касцёл і кляштар кармелітаў босых (Львоў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Славутасць |Тып = Храм |Беларуская назва = Касцёл і кляштар кармелітаў бо...'
 
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up, перанесена: Па крайняй меры → прынамсі з дапамогай AWB
Радок 12:
|Канфесія = [[уніяцтва]]
|Епархія =
|Ордэнская прыналежнасць = [[Кармеліты|кармеліты]]
|Тып кляштара =
|Тып будынка = [[Базіліка|базіліка]]
|Архітэктурны стыль = [[Барока (архітэктура)|барока]]
|Аўтар праекту =
Радок 47:
 
== Гісторыя ==
Першыя прадстаўнікі ордэна кармелітаў босых з'явіліся ў [[Львоў|Львове]] ў [[1613]] годзе. Яны збудавалі невялікі драўляны кляштар з храмам на прадмесці недалёка ад Кракаўскай брамы і ракі Полтвы. Пагорак паблізу горада над усходняй лініяй фартыфікацый манахі набылі ў [[1631]] годзе. Будаўніцтва пачата ў [[1634]] годзе. Сярод заснавальнікаў былі, у прыватнасці, [[Брацлаўскае ваяводства|брацлаўскі]] і [[Кіеўскае ваяводства|кіеўскі ваявода]] [[Аляксандр Заслаўскі (сын Януша)|Аляксандр Заслаўскі]] і [[Якаў Сабескі]], бацька будучага караля [[Ян ІІІ Сабескі|Яна ІІІ]]. Як падзяку за перамогу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у войнах з [[Масковія|Масковіяй]]й і [[Асманская імперыя|Турцыяй]] ахвяраванне на будаўніцтва зрабіў кароль [[Уладзіслаў IV Ваза|Уладзіслаў IV]].
 
Кармеліты, верагодна, спадзяваліся, што кляштар ўвойдзе ў новую лінію гарадскіх фартыфікацый, якая ахопіць значна большыя тэрыторыі, чым тагачасны цэнтр. Па крайняй мерыПрынамсі такія планы абмяркоўваліся і на працягу [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]], быў створаны шэраг праектаў. Аднак гэтыя фартыфікацыі так і не былі рэалізаваны цалкам. Афіцыйнае засяленне кармелітаў у памяшканні кляштара і асвячэнне храма адбыліся 6 верасня [[1642]] года. Да таго часу кляштар быў завершаны, але будаўніцтва храма працягвалася. Праз караля манахі дамагліся дазволу на прабіццё дадатковых праходаў ва ўацаваннях горада, каб скараціць шлях ад горада да храма.
 
У [[1648]] годзе кляштар як частка ўмацаванняў горада быў узяты войскамі [[Багдан Хмяльніцкі|Багдана Хмяльніцкага]]. Вядома, што да пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]] храм прастаяў без скляпенняў. Турэцкую аблогу [[1672]] года яму, аднак, удалося вытрымаць. [[4 верасня]] [[1704]] года падчас аблогі [[Львоў|Львова]] [[Швецыя|шведскімі]] войскамі атрад пад асабістым камандаваннем [[Карл XII|Карла XII]] узяў штурмам кляштар, каб з яго з вышыні весці агонь па горадзе. У той жа дзень праз Львоў быў узяты штурмам. Горад быў абрабаваны. Толькі ў [[1717]] годзе былі завершаны скляпенні, а ў [[1731]]-[[1732]] гадах храм упрыгожаны фрэскамі манаха-бернардынца Бенедыкта Мазуркевіча. У сярэдзіне [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]] ўстаноўлена 12 бакавых алтароў. З тых часоў верагодна паходзіць [[Амвон|амвон]], драўляныя лавы. У [[1781]] годзе [[Аўстрыйская імперыя|аўстрыйскія ўлады]] ліквідавалі ордэн кармелітаў босых у Львове. У кляштар былі паселены манахі ордэна рэфарматаў, а пасля - кармелітаў абутых. У [[1945]] годзе ўлады зачынілі манастыр і манахі выехалі ў [[Кракаў]]. Службы ў касцёле праходзілі яшчэ адзін год.
 
У пасляваенныя гады закінутыя збудаванні кляштара спачатку сталі месцам жыхарства бяздомных, а пасля — складам. На працягу [[1960]]-[[1980]] гадоў тэрыторыя былога манастырскага саду стала месцам збору львоўскіх [[Хіпі|хіпі]] і іншых нефармальных груповак. У [[1989]] годзе перад закрытым храмам пачалі праводзіць набажэнствы. У [[1990]] годзе комплекс манастыра перададзены манахам-студытам [[УГКЦ]]. Акрамя ўласна манастыра, тут таксама размясціліся выдавецтва і Інстытут гісторыі [[УГКЦ]]. У храме праведзены шэраг рамонтных работ, у прыватнасці ўсё пакрыццё даху і вежаў заменена новым медным. Праведзена адаптацыя для патрэб усходняга абраду - перад алтаром пабудаваны [[Іканастас|іканастас]]. Пры слупах ўстаноўлены чатыры бакавых алтары. Адліты новы звон, у вялікім акне над хорамі устаўлены вітраж. Працягваецца рамонт манастырскіх памяшканняў.
 
{{Славутасці Львова}}