Яўрэі ў Чэхіі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎18 ст: clean up, перанесена: па крайняй меры → прынамсі з дапамогай AWB
Радок 45:
Занепакоеныя хуткім ростам колькасці яўрэйскага насельніцтва Багеміі і Маравіі, аўстрыйскія ўлады прынялі ў [[1725]]—[[1727]] гг. шэраг мер, накіраваных на яго скарачэнне. Было ўстаноўлена, што ў Багеміі не павінна пражываць больш за 8541 яўрэйскай сям’і, у Маравіі — больш за 5106 яўрэйскіх сем’яў, для таго, каб гэтыя нормы не перавышаліся, імператар [[Карл VI]] устанавіў, што ў кожнай яўрэйскай сям’і дазвол на ўступленне ў шлюб будзе давацца толькі старэйшаму сыну (так званы Закон аб фаміліянтах). Акрамя таго яўрэям загадалі жыць у адмысловых кварталах і насіць асаблівую вопратку, забаранілі набываць нерухомасць, асабліва млыны, загоны для стрыжкі авечак і бровара, займацца слясарным і ювелірным рамяством, ладзіць малельні ў прыватных дамах, пераязджаць у краіну на пастаяннае жыхарства з-за мяжы, сяліцца ў тых гарадах і вёсках, дзе раней яўрэяў не было (у выпадку парушэння апошняга становішча адпаведнагму муніцыпалітэту пагражаў буйны штраф). У перыяд так званай вайны за аўстрыйскую спадчыну ([[1740]]—[[1748]]) яўрэяў Багеміі і Маравіі (роўна як і іншых аўстрыйскіх земляў) часта абкладвалі надзвычайнымі падаткамі і абвінавачвалі ў тым, што яны ўпотай спачуваюць суперніку і нават дапамагаюць яму (гэтыя абвінавачванні з’яўляліся нягледзячы на тое, што яўрэі неаднаразова даказвалі свой патрыятызм, напрыклад, актыўна ўдзельнічалі ў будаўніцтве ўмацаванняў у Празе, не перарываючы працы нават у Іом-Киппур з блаславення рабінаў). Увосень [[1744]] у Празе і ў шэрагу іншых гарадоў Багеміі адбыліся пагромы; загінула 228 чалавек. Імператрыца [[Марыя-Тэрэзія]] [[18 снежня]] [[1744]] г. загадала ўсяму яўрэйскаму насельніцтву Прагі пакінуць горад да канца студзеня [[1745]], але ўжо [[2 студзеня]] [[1745]] было распараджэнне аб пагалоўным выгнанні яўрэяў з Багеміі і Маравіі да канца чэрвеня таго ж года. Дзякуючы намаганням прыдворных яўрэяў, у прыватнасці буйнога камерсанта і адкупніка Дыега д’Агіляра (Мошэ Лопес Перэйра; [[1699]]? -[[1759]]), а таксама заступніцтву папскага нунцыя і дыпламатычных прадстаўнікоў шэрагу дзяржаў ([[англія|Англіі]], [[данія|Даніі]], [[польшча|Польшчы]], [[асманская імперыя|Асманскай імперыі]], [[саксонія|Саксоніі]], [[Браўншвайг]]а, [[Майнц]]а і ў асаблівасці [[нідэрланды|Нідэрландаў]]) пры венскім двары Марыя-Тэрэзія [[15 мая]] [[1745]] г. адмяніла ўказ аб выгнанні ў той яго часткі, якая тычылася Багеміі і Маравіі ў цэлым (дазвол застацца ў краіне быў дадзены яўрэям на 10 гадоў, аднак пасля нязменна працягваўся). У Прагу яўрэйскае насельніцтва змагло вярнуцца толькі ў [[1748]] г.; адначасова ўлады значна павысілі «падатак за цярплівасць», які спаганяўся з яўрэяў. У [[1754]] Марыя-Тэрэзія выдала «Агульнае ўкладанне пра паліцэйскае праве і камерцыю для яўрэяў маркграфства Маравія», якое дэталёва рэгулявала і шмат у чым абмяжоўвала эканамічную дзейнасць і супольнае жыццё яўрэйскага насельніцтва гэтай вобласці; Мараўскі ваад быў фактычна ліквідаваны.
 
Абмежавальныя меры скарацілі рост колькасці багемскага і мараўскага яўрэйства толькі на некалькі дзесяцігоддзяў; ў другой палове 18 ст. яна зноў пачала расці. У Багеміі ў [[1754]] г. пражывала 29.094, у [[1764]] г. — 31.937, у [[1780]] г. — 39.693, у [[1790]] г. — 45.906, у [[1800]] г. — 47.865, у Маравіі ў 1754 жылі 20.327, у [[1803]] г. — 28.396 яўрэяў. Яўрэйскія камерсанты і прадпрымальнікі, асабліва такія буйныя, як Л. Хенігсберг і яго сыны, Ш. Лемель ([[1766]]—[[1845]]), Вольф Попер і яго сын Хаім ([[1720]]—[[1795]]), гулялі важную ролю ў эканамічным жыцці Багеміі, Маравіі і Аўстрыйскай імперыі ў цэлым, падтрымлівалі цесныя сувязі з імператарскім дваром (некаторыя з іх нават былі ўзведзены ў дваранскую годнасць). Высокім аўтарытэтам карысталіся пражскія рабіны Іонатан Эйбеншуц, Іехезкель бен Іехуда Ландау, Эліэзер Флекелес ([[1754]]—[[1826]]), галоўныя рабіны Маравіі Габрыэль бен Іехуда Леў Эскелес (памёр у [[1718]] г.), яго сын Ісахар Беруш (Бернард; [[1692]]—[[1753]], з [[1725]] — галоўны рабін [[венгрыя|Венгрыі]]), Мошэ бен Ахарон Лембергер ([[1706]]—[[1757]]) і Гершон Хайес. Багемскія і мараўскія ешывы, асабліва пражская і мікулаўская, прыцягвалі навучэнцаў з многіх краін Еўропы. У [[1773]]—[[1786]] гг. у Брно жылі Я. Франк і 18 яго бліжэйшых паплечнікаў; франкізм карыстаўся ў гэтым горадзе папулярнасцю як сярод яўрэяў, так і сярод некаторых хрысціян. Гурткі франкістаў утварыліся таксама ў Празе, Коліне і Простаеве. Нягледзячы на тое, што многія рабіны, як багемскія (Іехезкель Ландау, Эліэзер Флекелес), так і мараўскія (Гершон Хайес), вялі з франкізмам бескампрамісную барацьбу, яго ўплыў на яўрэйскае насельніцтва абедзвюх абласцей адчуваўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў (пражскі гурток франкістаў праіснаваў па крайняй мерыпрынамсі да [[1820-я|1820-х]] гг.; па некаторых звестках, у [[1832]] г. яго члены прынялі ўдзел у стварэнні першай у Празе рэфармісцкай абшчыны). У другой палове 18 ст. Багемія, перш за ўсё Прага, стала адным з першых ачагоў Хаскалы; сярод найбольш актыўных яе прыхільнікаў былі Н. Х. Хомберг ([[1749]]—[[1841]]), П. Беер ([[1758]] або [[1764]]—[[1838]]) і прадстаўнікі некалькіх пакаленняў сям’і Ейтелес — Міхель Лёб (памёр у [[1763]] г.), Ёнас ([[1735]]—[[1806]]), Барух (Бенедыкт; [[1762]]—[[1813]]), Іехуда Лёб ([[1773]]—[[1828]]), Іцхак (Ігнат; [[1783]]—[[1843]]) і іншыя. У пачатку 19 ст. група змагароў свецкай культуры стварыла ў Празе Таварыства младаяўрэяў.
 
У [[1782]] г. [[Іосіф II]] выдаў для Багеміі і Маравіі (адпаведна [[2 студзеня]] і [[13 лютага]]) так званыя эдыкты аб памяркоўнасці; яўрэі былі вызвалены ад шэрагу падаткаў, атрымалі вялікую, чым раней, свабоду перамяшчэння і эканамічнай дзейнасці, права вучыцца ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, адкрываць уласныя школы з выкладаннем на нямецкай мове. Адначасова багемскае і мараўскае яўрэйства амаль цалкам страціла абшчынную аўтаномію (яна захавалася толькі ў Празе); на яўрэяў была распаўсюджана ваенная павіннасць (пераважная большасць яўрэяў расцаніла гэта як няшчасце). Закон аб фаміліянтах і звязаныя з ім абмежаванні ў асноўным засталіся ў сіле; захаваліся таксама забароны на пражыванне яўрэяў у шасці каралеўскіх гарадах Маравіі і ў тых месцах, дзе ў [[1725]] яўрэйскае насельніцтва адсутнічала. Законы аб багемскіх і мараўскіх яўрэях, выдадзены на мяжы 18 ст. і 19 ст., у перыяд праўлення [[франц II|Франца II]], альбо паўтаралі і развівалі асноўныя палажэнні эдыктаў аб памяркоўнасці, альбо насілі абмежавальны характар: напрыклад, так званы «Сістэматызаваны дэкрэт аб яўрэях», выдадзены для Багеміі ў [[1797]] г., забараняў ім браць у арэнду млыны і карчмы (арэнда зямлі дазвалялася, калі яўрэй апрацоўваў яе асабіста або пры дапамозе парабкаў-адзінаверцаў), займацца перапродажам збожжа, сена, саломы, гандляваць спіртнымі напоямі за межамі яўрэйскіх кварталаў, будаваць без адмысловага дазволу новыя сінагогі і т. п.; ўступаць у шлюб па-ранейшаму маглі толькі старэйшыя сыны (на тых, хто добраахвотна паступаў на вайсковую службу, працаваў у рамесным цэху ці займаўся земляробствам, гэта абмежаванне не распаўсюджвалася), і то з дазволу ўладаў, які даваўся толькі ў тым выпадку, калі жаніх мог прадставіць дакументы, якія сведчаць пра тое, што яго дзед ужо памёр, а ён сам скончыў пачатковую школу з навучаннем на нямецкай мове, мае пэўныя заняткі і ўсталяваны капітал (у Празе — пяцьсот гульдэнаў, у прабінцыі — трыста).