Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
Адкат версіі 3793945 аўтарства Belarus2578 (размова)
Тэг: Адмена
Радок 28:
|роспіс = [[Файл:Stanisław Bułak-Bałachowicz - podpis.jpg|220пкс]]
}}
'''Станісла́ў Нікадзі́мавіч Була́к-Балахо́віч''' ({{lang-ru|Станислав Никодимович Булак-Балахович}}, {{lang-pl|Stanisław Bułak-Bałachowicz}}; [[22 лютага|22 (10) лютага]] [[1883]]; в. [[Мейкштай|Мейшты]], цяпер [[Ігналінскі раён]], [[Літва]] — [[10 мая]] [[1940]]; [[Горад Варшава|Варшава]], цяпер [[Польшча]]) — [[Беларусь|беларускі]], [[Польшча|польскі]] і [[Расія|расійскі]] вайсковы дзеяч. [[Афіцэр]] [[Кавалерыя|кавалерыі]] [[Руская імператарская армія|Рускай імператарскай арміі]], [[генерал-маёр]] [[Белы рух|Белай арміі]], [[генерал]] [[Асобны аддзел войск БНР у Балтыі|Асобнага атрада БНР]], камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў [[1920]] г., удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Іспаніі|грамадзянскай вайны ў Іспаніі]] на бокубаку генерала [[Франсіска Франка|Франка]]. Таксама вядомы як ''Бацька Булак-Балаховіч''.
 
== Раннія гады ==
Радок 94:
Да [[Вялікдзень|Вялікдня]] 1919 года Булак-Балаховіч атрымаў званне палкоўніка і, паводле хадайніцтва генерала А. Радзянкі, прызначаны інспектарам кавалерыі корпуса. Паводле слоў Радзянкі, зрабіў ён гэта з мэтай «адцягнуць яго ад партызан яго атрада і гэтым спыніць у корпусе імкненне да партызаншчыны»<ref name="rovs"/>. У гэты час ён знаходзіўся ў [[Горад Нарва|Нарве]]<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 250"/>. Камандаванне палком атрымаў [[Язэп Булак-Балаховіч|Язэп Балаховіч]]<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 250"/>.
 
Не пазней за красавік 1919 года палкоўнік літоўскай арміі Мікас Гядгаўдас прапанаваў Станіславу Булак-Балаховічу перайсці са сваім атрадам у склад літоўскай арміі, на што той пагадзіўся. У лісце прадстаўніку [[Літва|Літвы]] Балаховіч выказаўся, што ён «здаўна выношваў мару прыбыць на чале добра ўзброенага атрада для абароны граніц на сваю Радзіму»<ref>Балахоўцы… С. 74.</ref>. Ён сказаў, што гатовы стварыць у Эстоніі атрад у некалькі соцень жаўнераў літоўскай арміі, але для гэтага «неабходна некаторая маральная і матэрыяльная падтрымка з боку Літвы». [[10 мая]] прадстаўнік атрада Балаховіча жаўнер Галкін перадаў літоўскім прадстаўнікам пісьмовае прашэнне аб залічэнні ў літоўскае войска «Балаховіча з літоўцамі». [[15 мая]] літоўскі міністр загадвае маёру Аляксандрасу Шумскасу выехаць у Эстонію і арганізаваць перапраўку атрада Балаховіча ў Літву, на што літоўскім урадам было выдзелена 10 000 [[аўксін]]аў. Балаховіч, прыняўшы літоўскія грошы, адкладвае высылку жаўнераў на пазнейшы час<ref>Балахоўцы… С. 75.</ref>. У лісце ад [[15 чэрвеня]] Балаховіч абавязваецца ў хуткім часе ажыццявіць ускладзеныя на яго задачы, але адзначае пра складанасць збору літоўцаў. 14 чэрвеня на літоўскі фронт быў высланы невялікі атрад пад камандаваннем Паўлоўскага. Аднак неўзабаве, пасля некалькіх баёў на бокубаку літоўцаў, праз небаяздольнасць і харчовае ды фінансавае пытанне атрад быў высланы назад. [[27 ліпеня]] камандуючы літоўскай арміяй Сільвестрас Жукаўскас загадаў перадаць прадстаўніку Балаховіча наступнае: «Паведаміце, што мы яго не чакаем і што хай атрымлівае забеспячэнне ад латвійскага насельніцтва…»<ref>Балахоўцы… С. 77.</ref>.
 
У канцы красавіка, у часе падрыхтоўкі да наступлення, Станіслаў атрымаў назад камандаванне зыходнай групай<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 251">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 251.</ref>. [[15 мая]] яго атрад пераправіўся на караблях праз Чудское возера і заняў Гдоў. Гэты манеўр [[Вайна за незалежнасць Эстоніі|дапамог эстонцам]] заняць [[25 мая]] [[Горад Пскоў|Пскоў]]. За гэтыя дзеянні Балаховіч падвышаны да палкоўніка<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 251"/>.
Радок 114:
Пасля паражэння Паўночна-Заходняй арміі пад Петраградам у лістападзе 1919 года сярод яе камандавання ўзмацніліся рознагалоссі. Яны абвастрыліся пасля адыходу Паўночна-Заходняй арміі на тэрыторыю Эстоніі і пачатку мірных перамоваў паміж Савецкай Расіяй і Эстоніяй. Расійская Паўночна-Заходняя армія павінная была быць інтэрнавана і падлягала ліквідацыі<ref name="hryck"/>.
 
=== На бокубаку БНР ===
{{Асноўны артыкул|Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі}}
[[Файл:Stanisłaŭ Bułak-Bałachovič3.png|міні|Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім сабакам Райтам, кастрычнік-лістапад 1919 года]]
Радок 181:
Булак-Балаховіч займаўся сельскай гаспадаркай, разводзіў коней; на лясных работах у [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] былі заняты яго былыя партызаны. Агенты АДПУ арганізавалі на Булак-Балаховіча некалькі замахаў, але ўсе яны скончыліся няўдала, у выніку аднаго з іх [[11 чэрвеня]] [[1923]] года быў застрэлены малодшы брат Язэп<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 266">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 266.</ref>.
 
Займаўся ветэранскай дзейнасцю. Але з [[1937]] да [[1939]] года ўдзельнічае ў [[Грамадзянская вайна ў Іспаніі|грамадзянскай вайне ў Іспаніі]] на бокубаку генерала [[Франсіска Франка|Франка]], дзе дапамагае арганізоўваць разведку ў тыле рэспубліканцаў<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 266"/>.
 
Пасля акупацыі Польшчы [[Трэці Рэйх|Трэцім Рэйхам]] спрабаваў арганізаваць партызанскі атрад для барацьбы з нацысцкімі акупантамі, удзельнічаў у абароне Варшавы. Быў забіты ў [[Варшава|Варшаве]] [[10 мая]] [[1940]] года нямецкім патрулём. Месца яго пахавання невядомае<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 266"/>.
Радок 201:
 
== Адлюстраванне ў мастацтве ==
* У 1929 годзе кінастудыяй «[[Беларусьфільм|Белдзяржкіно]]» створана гісторыка-рэвалюцыйная эпапея «[[У агні народжаная]]», ролю Булак-Балаховіча ў мастацкім фільме выканаў акцёр Барыс Фядосьеў<ref name="">{{cite web|url = https://www.kino-teatr.ru/kino/movie/sov/15427/titr/|title = В огне рожденная (1929)|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year = |work = |publisher = kino-teatr.ru|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 2019-09-30|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
 
== Заўвагі ==
Радок 227:
{{Камандуючыя ў Грамадзянскай вайне ў Расіі|Белыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Булак-Балаховіч Станіслаў}}
[[Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі]]