Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 49:
== Навуковая і асветніцкая дзейнасць ==
[[Image:Biełarusskaja Chrestomatija Tytulny list 1889 rok.jpg|thumb|Тытульны ліст рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі»]]
Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры і літаратуры Беларусі. Складальнік унікальнай рукапіснай хрэстаматыі беларускай літаратуры (1889—1931, захоўваецца ў БДАМЛіМ), у якой сабраў тэксты многіх помнікаў беларускага пісьменства ([[В. Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі|Ф. Тапчэўскага]], [[Я. Лучына|Я. Лучыны]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|А. Паўловіча]], [[А. Пашкевіч (Цётка)|Цёткі]], [[Ёахім Тамашэвіч|Ё. Тамашэвіча]] і інш.). У асабістым архіве Б. Эпімах-Шыпілы доўгі час зберагаўся рукапіс зборніка [[Ф. Багушэвіч]]а «Скрыпачка», пра што захавалася сведчанне яго знаёмага прафесара [[Міхаіл Піятуховіч|Міхаіла Піятуховіча]]. Пасля высылкі Эпімах-Шыпілы ў пачатку 1930-х гг. з Мінска ў Ленінград, лёс рукапісу невядомы.
 
Падтрымліваў навуковыя і творчыя сувязі з Ф. Багушэвічам, [[А. Ельскі]]м, [[Я. Карскі]]м, [[В. Ластоўскі]]м, [[Е. Раманаў|Е. Раманавым]], [[Іларыён Сямёнавіч Свянціцкі|І. Свянціцкім]], Цёткай, [[А. Грыневіч]]ам і інш., перапісваўся з [[М. Багдановіч]]ам, [[У. Самойла]]м, [[Аляксей Парфенавіч Сапуноў|А. Сапуновым]], мастаком [[Баляслаў Русецкі|Б. Русецкі]]м, Пры яго актыўным удзеле рабілася перавыданне твораў беларускіх класікаў, выданне першага беларускага альманаха-часопіса «Маладая Беларусь», для культурнага адраджэння роднага краю выкарыстоўваў уласныя сродкі, аддаваў для сходаў моладзі і патрэб выдавецтва сваю пецярбургскую кватэру. Адыграў значную ролю ў жыцці і творчым станаўленні [[Я. Купала|Я. Купалы]]: адрэдагаваў і падрыхтаваў да друку яго першы зборнік [[Жалейка (зборнік)|«Жалейка»]] (1908), захаваў у сваім архіве многія ненадрукаваныя творы паэта, склаў 2 машынапісныя сшыткі ненадрукаваных твораў Я. Купалы пецярбургскага перыяду (захоўваюцца ў музеі Я. Купалы ў Мінску). Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Віцебскі краёвы слоўнік» [[М. Каспяровіч]]а (1927), «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» [[Мікалай Васілевіч Шатэрнік|М. Шатэрніка]] (1929). Супрацоўнічаў з рэдактарамі першага акадэмічнага збору твораў М. Багдановіча (т. 1-2, 1927—1928).