Ёахім Тамашэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ёахім Тамашэвіч''' ({{ДН|||1792}}–{{ДС|||1861}}) — чыноўнік з [[Лепельскі павет|Лепельскага павета]...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
'''Ёахім Тамашэвіч''' ({{ДН|||1792}}–{{ДС|||1861}}) — чыноўнік з [[Лепельскі павет|Лепельскага павета]], аўтар беларускага верша «Езусу Цвецінскаму скарга на Доўмантаў».
 
Ёахім Тамашэвіч быў асэсарам Ніжняга земскага суда Лепельскага павета (з 1820), а пазней [[падкаморы]]м Лепельскім. У 1837 атрымаў [[ордэн святога Уладзіміра]] 4-й ступені. Імя Тамашэвіча ёсць сярод падпісчыкаў выдання паэмы [[Пан Тадэвуш]] [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] ў перакладзе [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]].<ref>Хаўстовіч, М. Даследаванні і матэрыялы. – Warszawa, 2018. – Т. 4. – С. 306–307</ref> Захавалася магіла Тамашэвіча на [[Роса|Росе]] ў [[Вільнюс|Вільні]].
 
Адзіны вядомы верш Тамашэвіча, «Езусу Цвецінскаму скарга на Доўмантаў», захаваўся ў рукапіснай хрэстаматыі [[Браніслаў Эпімах-Шыпіла|Браніслава Эпімаха-Шыпілы]] і прысвечаны маёмаснаму канфлікту паміж панамі Доўмантамі, уладальнікамі вёскі [[Цвеціна]], і тамтэйшым праваслаўным прыходам. Зварот на каталіцкі лад да ''Езуса Цвецінскага'' адсылае да шанаванай яшчэ з уніяцкіх часоў драўлянай выявы Хрыста, што захоўвалася ў Цвецінскай царкве. Дакладная дата напісання верша невядомая, аднак згадкі аб судовых справах паміж Доўмантамі і царквою з'яўляліся ў прэсе ў 1840-х і 1850-х гадах.<ref>Брыль, А. Ф. “Скарга на Доўмантаў” Ёахіма Тамашэвіча: кантэкст і датаванне верша / Роднае слова №2, 2021.</ref>