Аляксандр Юр’евіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Біяграфія: помилкова сторінка
Радок 46:
Звесткі пра пана Аляксандра Юр’евіча дужа скупыя. Магчыма, нашчадак або родзіч радных паноў вял. кн. [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]] — Івана і Андрэя Валатовічаў. Такую думку выказвалі прынамсі [[Оскар Галецкі|О. Галецкі]] і [[Алег Аднарожанка|А. Аднарожанка]], бо ў 1433 годзе «отчызнай» пана Андрэя Валатовіча названа [[Стары Загорыў|Загорава]], у 1470-я ўладанне сына пана Аляксандра Юр’евіча. Паны Іван і Андрэй Валатовічы запісаны ў памяннік Гарадзішчанскага манастыра, туды ж запісаны і ''«скарбнік земскі літоўскі пан Аляксандр»,'' напэўна, тоесны Аляксандру Юр’евічу{{sfn|Пятраўскас|2014|с=298}}<ref>Pomianyk of Horodyshche… p. 13.</ref>.
 
Згадваецца як скарбны ў 1442{{sfn|ЭнцВКЛ|2005|с=620}}-1443{{sfn|Пятраўскас|2014|с=298}}<ref>РИБ. Т.27, Стб. 89; яно ж: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498): Užrašymų knyga 3 / Parengė L. Anužytė ir A. Baliulis. Vilnius, 1998. — f. 5154.</ref> (датавана 6 [[Індыкт|індыктам]], {{мона|«Олександру скарбному»}}), калі атрымаў 10 «чалавек» Судзейкаецаў. Таксама вядома наданне нейкаму Аляксандру без тытула і ўраду людзей-даннікаў, якіх перад тым Міцька Таўтвілавіч трымаў, датуецца ваяводствам Даўгерда (да 1442/1443) і пісарствам Логвіна (1440—1450), складальнікі зборнікаў ''РИБ'' не выключалі, што ён можа быць тоесны пану Аляксандру Юр’евічу<ref>РИБ. Т.27, Стб. 61.</ref>.
 
Сам як падскарбі земскі быў сведкам надання 14.9.1451-1454{{sfn|ЭнцВКЛ|2005|с=620}}{{sfn|Пятраўскас|2014|с=298}}<ref>Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546). Užrašymų knyga 25 / Parengė: D.Antanavičius ir A.Baliulis. = Литовская Метрика (1387—1546). Книга записей 25 / Подгот.: Д. Антанавичус, А. Балюлис. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. — 460 с. — № 46, P. 112—113.</ref><ref>Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 224 (1522—1530): 4-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1997. — f. 197.</ref> (датавана без года), першы вядомы на гэтым урадзе. Паводле [[Хроніка Быхаўца|«Хронікі Быхаўца»]], пасля [[Бітва пад Хойніцамі (1454)|паразы пад Хойніцамі]] (18.9.1454) ваяводы віленскі [[Ян Гаштольд]] і троцкі [[Івашка Манівідавіч]] паслалі з пабскарбім земскім панам Аляксандрам Юр’евічам каралю Казіміру 80000 залатых, што ён прасіў паноў-раду пазычыць са скарбу на новую кампанію супраць Ордэна.<ref>Полное собрание русских летописей. Т. 32. Хроники: Литовская и Жмойтская, Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырного. — М.: Наука, 1975. — 234 с. — С. 162.</ref>