Ітэса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
== Гісторыя ==
Ітэса лічаць, што маюць адзінае паходжанне з [[карамаджонг]] і мігрыравалі з [[Эфіопія|Эфіопіі]] на тэрыторыю сучаснай [[Уганда|Уганды]] ў [[16 стагоддзе|XVI]] ст. або ў [[17 стагоддзе|XVII]] ст. Паводле паданняў, прыход першай хвалі перасяленцаў на новае месца меў мірны характар, аднак пасля [[засуха|засухі]] і [[голад]]у на поўначы за ёй рушыла другая хваля, якая адваёвывала землі ў тубыльцаў. Відавочна, адбывалася [[асіміляцыя (сацыялогія)|асіміляцыя]] іншых народаў, паколькі ў назвах родаў паходзяць як з [[нілоцкія мовы|нілоцкіх моў]], так і [[банту (мовы)|банту]]. У выніку ітэса занялі вялікія тэрыторыі з разнастайнымі [[прырода|прыроднымі]] ўмовамі, што прывяло да [[культура|культурнага]] падзелу на паўночную і паўднёвую плыні. Паўночныя тэса кантактавалі пераважна з народамі [[банту]], асабліва [[баганда]]. Паўднёвыя — з [[нілоты|нілотамі]] накшталт [[луа (народ)|луа]] і [[туркана]]. Падзел стаў яшчэ больш выразным у [[каланіялізм|каланіяльны]] перыяд, калі частка паўднёвых ітэса апынулася на тэрыторыі [[Кенія|Кеніі]], а астатнія — ва Угандзе. Угандзійскія ітэса развівалі традыцыйную гаспадарку, у той час як кенійскія наймаліся парабкамі на плантацыі, або служылі ў [[Вялікабрытанія|брытанскіх]] узброеных сілах.
 
{{зноскі}}