Ітэса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
== Паходжанне ==
Ітэса лічаць, што маюць адзінае паходжанне з [[карамаджонг]] і мігрыравалі з [[Эфіопія|Эфіопіі]] на тэрыторыю сучаснай [[Уганда|Уганды]] ў [[16 стагоддзе|XVI]] ст. або ў [[17 стагоддзе|XVII]] ст. Паводле паданняў, прыход першай хвалі перасяленцаў на новае месца меў мірны характар, аднак пасля [[засуха|засухі]] і [[голад]]у на поўначы за ёй рушыла другая хваля, якая адваёвывала землі ў тубыльцаў. Відавочна, адбывалася [[асіміляцыя (сацыялогія)|асіміляцыя]] іншых народаў, паколькі назвы родаў паходзяць як з [[нілоцкія мовы|нілоцкіх моў]], так і [[банту (мовы)|банту]]. У выніку ітэса занялі вялікія тэрыторыі з разнастайнымі [[прырода|прыроднымі]] ўмовамі, што прывяло да [[культура|культурнага]] падзелу на паўночную і паўднёвую плыні. Паўночныя тэса кантактавалі пераважна з народамі [[банту]], асабліва [[баганда]]. Паўднёвыя — з [[нілоты|нілотамі]] накшталт [[луа (народ)|луа]] і [[туркана]]. Падзел стаў яшчэ больш выразным у [[каланіялізм|каланіяльны]] перыяд, калі частка паўднёвых ітэса апынулася на тэрыторыі [[Кенія|Кеніі]], а астатнія — ва Угандзе. Угандзійскія ітэса развівалі традыцыйную гаспадарку, у той час як кенійскія наймаліся парабкамі на плантацыі, або служылі ў [[Вялікабрытанія|брытанскіх]] узброеных сілах. Разам з гэтым, пашырэнне кантактаў з іншымі народамі ў каланіяльны перыяд прывяло да канчатковага замацавання адзінай [[мова|моўнай]] і культурнай тоеснасці.
 
== Культура ==
У адрозненні ад большасці [[нілоты|нілоцкіх]] народаў [[Уганда|Уганды]] і [[Кенія|Кеніі]], ітэса займаюцца [[жывёлагадоўля]]й толькі як дадатковым заняткам. Гаспадарчая дзейнасць сканцэнтравана вакол [[земляробства]]. Асноўныя куьтуры: [[проса]], [[сорга]], [[маніёк]], [[кукуруза]], [[бавоўнік]], [[тытунь]]. Зямлю апрацоўваюць з дапамогай [[плуг]]а, запрэжанага [[вол]]амі. Трымаюць [[карова|кароў]], [[свіння свойская|свінняў]], [[курыца|курэй]]. Развіццю адгоннай жывёлагадоўлі перашкаджаюць недахоп пашаў, паколькі большасць зямель вылучаны пад палеткі, а таксама занятасць мужчын у земляробчым цыкле працы. Некаторыя ітэса працуюць па-за межамі хатняй гаспадаркі, што асабліва характэрна для [[Кенія|Кеніі]]. Ітэса часта займаюць дробныя адміністрацыйныя пасады, гандлююць у невялікіх крамах, наймаюцца на сезонную працу. У [[гара|горных]] і [[балота|балотных]] мясцовасцях распаўсюджана [[збіральніцтва]]. Мясцовыя насельнікі назапашваюць дзікія [[расліны]], [[грыбы]], [[мурашкі|мурашак]].
 
{{зноскі}}