Ітэса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
== Культура ==
У адрозненні ад большасці [[нілоты|нілоцкіх]] народаў [[Уганда|Уганды]] і [[Кенія|Кеніі]], ітэса займаюцца [[жывёлагадоўля]]й толькі як дадатковым заняткам. Гаспадарчая дзейнасць сканцэнтравана вакол [[земляробства]]. Асноўныя куьтуры: [[проса]], [[сорга]], [[маніёк]], [[кукуруза]], [[бавоўнік]], [[тытунь]]. Зямлю апрацоўваюць з дапамогай [[плуг]]а, запрэжанага [[вол]]амі. Трымаюць [[карова|кароў]], [[свіння свойская|свінняў]], [[курыца|курэй]]. Развіццю адгоннай жывёлагадоўлі перашкаджаюць недахоп пашаў, паколькі большасць зямель вылучаны пад палеткі, а таксама занятасць мужчын у земляробчым цыкле працы. Некаторыя ітэса працуюць па-за межамі хатняй гаспадаркі, што асабліва характэрна для [[Кенія|Кеніі]]. Ітэса часта займаюць дробныя адміністрацыйныя пасады, гандлююць у невялікіх крамах, наймаюцца на сезонную працу. У [[гара|горных]] і [[балота|балотных]] мясцовасцях распаўсюджана [[збіральніцтва]]. Мясцовыя насельнікі назапашваюць дзікія [[расліны]], [[грыбы]], [[мурашкі|мурашак]].
 
У мінулым ітэса будавалі свае паселішчы вакол сядзібы ''лок'ауриаарт'' (літаральна «чалавека з месца пахавання жывёлы»), які адыгрываў ролю правадыра і прадстаўляў абшчыну ў каланіяльнай адміністрацыі. Аднак ужо ў каланіяльны перыяд пасля пераразмеркавання зямель паміж [[сям'я|сем'ямі]] ітэса пачалі будаваць свае сядзібы на ўскраінах палеткаў. Такая раскіданасць прывяла да таго, што выразных межаў паселішча няма. Тым не меней, існуюць тэрытарыяльныя абшчыны ''адукет''. Яны кіруюцца дарослымі чальцамі сямейных гаспадарак. Нязгода з астатнімі чальцамі абшчыны можа прывесці да пераходу сямейнай гаспадаркі ў іншую ''адукет''.
 
{{зноскі}}