Ітэса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
 
== Культура ==
[[Выява:Teso House.JPG|thumb|Традыцыйная хаціна]]
У адрозненні ад большасці [[нілоты|нілоцкіх]] народаў [[Уганда|Уганды]] і [[Кенія|Кеніі]], ітэса займаюцца [[жывёлагадоўля]]й толькі як дадатковым заняткамдадаткова. Гаспадарчая дзейнасць сканцэнтравана вакол [[земляробства]]. Асноўныя куьтуры: [[проса]], [[сорга]], [[маніёк]], [[кукуруза]], [[бавоўнік]], [[тытунь]]. Зямлю апрацоўваюць з дапамогай [[плуг]]а, запрэжанага [[вол]]амі. Трымаюць [[карова|кароў]], [[свіння свойская|свінняў]], [[курыца|курэй]]. Развіццю адгоннай жывёлагадоўлі перашкаджаюць недахоп пашаў, паколькі большасць зямель вылучаны пад палеткі, а таксама занятасць мужчын у земляробчым цыкле працы.
 
[[Рамяство|Рамёствы]] не аддзелены ад [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]]. Мужчыны апрацоўваюць [[драўніна|драўніну]], жанчыны вырабляюць [[Кераміка|кераміку]]. Іншыя рамесныя вырабы абменьваюць на прадукты сваёй працы ў суседніх народаў. Некаторыя ітэса працуюць па-за межамі хатняй гаспадаркі, што асабліва характэрна для [[Кенія|Кеніі]]. Ітэса часта займаюць дробныя адміністрацыйныя пасады, гандлююць у невялікіх крамах, наймаюцца на сезонную працу. У [[гара|горных]] і [[балота|балотных]] мясцовасцях распаўсюджана [[збіральніцтва]]. Мясцовыя насельнікі назапашваюць дзікія [[расліны]], [[грыбы]], [[мурашкі|мурашак]].