Баі за Кантхіен: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Узброены канфлікт |канфлікт = Баі за Кантхіен |частка = Вайна ў В’етнаме |выява = File:A37101...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:28, 22 лютага 2021

Баі за Кантхіен — эпізод В’етнамскай вайны, калі адбываліся сутыкнення вакол амерыканскай ваеннай базы «Кантхіен».

Баі за Кантхіен
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Амерыканскі артылерыйскі разлік вядзе абстрэл пазіцый праціўніка вакол Кантхіен.
Дата 22 лютага25 лістапада 1967
Месца Паўднёвы В’етнам
Вынік перамога ЗША і Паўднёвага В’етнама
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Камандуючыя
невядома Віктар Гаральд Крулак
Сілы бакоў
Сцяг В'етнама 8—12 тысяч Сцяг ЗША 9 тысяч
Сцяг Паўднёвага В'етнама невядома
Страты
Сцяг В'етнама 7563 забітых Сцяг ЗША 1416 забітых
Сцяг Паўднёвага В'етнама невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Вышыня 158», якая мела в‚етнамскае назву «Кантхіен» («Холм анёлаў»), была размешчана ў 3 км на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны паміж Паўночным і Паўднёвым В’етнамам (16°54′35″ пн. ш. 106°58′48″ у. д.HGЯO). Увесну 1967 года на ёй была пабудавана база марской пяхоты ЗША. Пабудова базы вялася ў рамках праекта «Лінія Макнамары», якая прадугледжвала стварэнне ўмацаванай лініі абароны на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны. На базе размяшчалася артылерыя, якая падтрымлівала дзеянні марской пяхоты ў дадзеным раёне.

У ліпені 1967 года паўночней Кантхіен адбылося буйнае сутыкненне ў ходзе правядзення марскімі пяхотнікамі аперацыі «Бафала». У верасні таго ж года база была фактычна абложаная значнымі сіламі праціўніка. Яна штодня падвяргалася артылерыйскім абстрэлам з тэрыторыі Паўночнага В’етнама,у выніку чаго ў некаторых амерыканскіх салдат на базе развіўся сіндром «снараднага шоку». Да пачатку кастрычніка аблога была знятая. У далейшым падзеі аблогі Кантхіен паўтарыліся падчас аблогі базы Кхешань.

У 1969 годзе база Кантхіен была перададзена паўднёвав’етнамскай арміі.

Спасылкі