Розніца паміж версіямі «Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы»

→‎Заўвагі: дадаў спасылку
(→‎Заўвагі: дапаўненне)
(→‎Заўвагі: дадаў спасылку)
 
[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]], я ж не супраць і "мышцаў" (ну калі суб'ектыўна, то мне больш да спадобы цягліцы, бо я ўрач і нас так вучылі, але маё суб'ектыўнае меркаванне не мае значэння, бо праект супольны). Проста давайце усе артыкулы па мышцах (ёсць жа не толькі спісы, але і асобныя артыкулы) назавем на адзін узор: мышцы/мускулы/цягліца чалавека/шыі/гібона/каровы/верхняй канечнасці (канцавіны). Прагаласуем, калі трэба. Бо няма парадку, як адзін спіс у нас — спіс мускулаў, другі — спіс цягліц, трэці — мышцаў. Тое ж самае можа адбыцца і пры напісанні артыкулаў пра асобныя мышцы. З анатамічных слоўнікаў варта браць, у такім выпадку, тое азначэнне, якое канкрэтную мышцу апісвае (лесвічная, зубчастая і г. д.). Але нам трэба зрабіць акт прыняцця стандарту, каб потым не вяліся ніякія войны правак у будучыні між аматарамі варыянтаў. А ўсе артыкулы трэба перанесці пад гэты адзін варыянт з пазначэннем у прэамбуле іншых і адпаведнымі перасылкамі. Наконт слоўніка Ярашэвіча: у мяне ён папяровы 1998 года выдання. Калі б мы мелі нейкую групу ў месенджарах, кінуў бы туды. Электроннага не знойдзеце. Але! У артыкулах, якія Уладзіслаў намінуе ідзе ў зносках спасылка на дакумент "Анатомия : словарь, Ярошевич и др." Гэта ўжо БДМУ, 2016 год. Там значок пдф. Магчыма, яно адкрываецца (у мяне з тэлефона не адкрываецца). Думаю, можна там паглядзець. [[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 22:35, 22 лютага 2021 (+03)
: [http://rep.bsmu.by/bitstream/handle/BSMU/15067/369381.Image.Marked.pdf вось гэта спасылка]. [[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 22:42, 22 лютага 2021 (+03)
 
== [[Сонечныя зацьменні XX стагоддзя]] ==