Усход (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
== Архітэктура ==
Уключае два [[мікрараён]]ы: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных [[жылы дом|жылых дамоў]], тарцы якіх упрыгожаны [[мазаіка|мазаічнымі]] пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (мастак [[А. Кішчанка]]). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культурна-бытавога прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны [[сілуэт]] усяго ансамбля. Вышыннай дамінантай раёна з’яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары [[А. Белаконь]], [[Н. Грачова]], [[Г. Сысоеў]], [[І. Папова]]<ref name="БЭ"/>, інжынеры [[А. Лур’е]], [[М. Цюшко]], [[М. Галкін]], [[В. Перадзерый]]<ref name="АСБ">{{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|}}</ref>) па [[Вуліца Каліноўскага, Мінск|вуліцы Каліноўскага]]<ref name="БЭ"/>.
 
У агульную архітэктурна-прасторавую кампазіцыю мікрараёнаў арганічна ўваходзіць траса [[Сляпянская водная сістэма|Сляпянскай воднай сістэмы]]. Яе развітая водная акваторыя з [[фантан]]ам, [[Набярэжная|набярэжнымі]], шматступеньчатым [[каскад]]ам, [[падпорная сценка|падпорнымі сценкамі]] з’яўляецца асноўным кампазіцыйным акцэнтам прасторавай арганізацыі жылога раёна і галоўнай магістралі горада — праспекта Незалежнасці. У забудове раёна вылучаюцца будынак эксперыментальнай сярэдняй школы № 137 з плавальным [[басейн]]ам, які мае рассоўны дах ([[1978]], арх. [[Э. Гальдштэйн]], [[А. Сабалеўскі]], [[А. Лукомская]], [[Я. Дворак]]), гандлёва-грамадскія цэнтры «Верас» і «Усход 1», [[Працоўныя рэзервы (спартыўны комплекс, Мінск)|комплекс спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы»]]<ref name="БЭ"/>.