Лука Атанасіа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч | імя = Лука Атанасіа | арыгінал імя = {{lang-it|Luca Attanasio}} | выява = | апісанне вы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:07, 23 лютага 2021

Лука Атанасіа (італ.: Luca Attanasio; 23 мая 1977, Сарона, Ламбардыя22 лютага 2021, Гома, Паўночнае Ківу) — італьянскі дыпламатычны дзеяч. пасом у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга з 2017 года да сваёй гібелі ў лютым 2021 года[4].

Лука Атанасіа
італ.: Luca Attanasio
Сцяг Пасол Італіі ў ДР Конга
7 верасня 2017 — 22 лютага 2021
Нараджэнне 23 мая 1977(1977-05-23)
Смерць 22 лютага 2021(2021-02-22)[1] (43 гады)
Імя пры нараджэнні італ.: Luca Attanasio
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія

Нарадзіўся 23 мая 1977 года ў Сарона, вырас у Лімб’яце (вобласць Ламбардыя)[5].

У 2001 годзе з адзнакай скончыў Камерцыйны універсітэт імя Луіджы Баконі. У 2003 годзе пачаў дыпламатычную кар’еру ў Міністэрстве замежных спраў Італіі, дзе працаваў ва ўпраўленні па эканамічных пытаннях, офісе дзелавой падтрымкі, а затым у Сакратарыяце Генеральнага дырэктарата па Афрыцы. Праз год стаў намеснікам кіраўніка Сакратарыята пры намесніку Дзяржаўнага сакратара па Афрыцы і міжнароднаму супрацоўніцтву. У 2006 годзе ў яго пачалася дыпламатычная кар’ера за межамі Італіі, працаваў у эканамічным і камерцыйным аддзеле пасольства Італіі ў Берне (2006—2010 гады) і генеральным консулам-рэгентам у Касабланцы (2010—2013 гады)[6].

У 2013 годзе вярнуўся ў Італію, дзе быў прызначаны кіраўніком Сакратарыята Генеральнага дырэктарата па глабалізацыі і глабальных пытаннях. Затым вярнуўся ў Афрыку на пасадзе першага саветніка ў пасольстве Італіі ў Абуджы ў 2015 годзе. З 5 верасня 2017 года да сваёй гібелі быў кіраўніком дыпламатычнай місіі Італіі ў Кіншасе (Дэмакратычная Рэспубліка Конга). З 31 кастрычніка 2019 года быў зацверджаны на пасадзе надзвычайнага паўнамоцнага пасла, акрэдытаванага для працы ў ДР Конга[7][8], стаўшы адным з самых маладых паслоў Італіі[9].

Гібель

22 лютага 2021 года на аўтакалону Сусветнай харчовай праграмы з трох аўтамабіляў, у якой знаходзілася ў агульнай складанасці сем чалавек[10] з Місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па стабілізацыі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (MONUSCO), напалі шэсць узброеных асоб. У адным з аўтамабіляў знаходзіўся Лука Атанасіа[11]. Аўтакалона перамяшчалася ў Паўночным Ківу да Рутшуру, які размяшчаецца на адлегласці 70 кіламетраў на поўнач ад адміністрацыйнага цэнтра Гома, праз Нацыянальны парк Вірунга[10]. Напад адбыўся недалёка ад пасёлкаў Кібумба[12] і Каньямахара[4]. Прадстаўнікі Сусветнай харчовай праграмы заявілі, што атака была на дарозе, якая раней была ўзгодненая з уладамі для праезду без суправаджэння[13].

Лука Атанасіа стаў галоўнай мэтай тых, хто нападаў[14]. Калі баевікі паспрабавалі выкрасці яго, то адкрылі агонь з агнястрэльнай зброі, забіўшы Мустафу Міламба, кангалезскага кіроўца ААН[15][10][4]. Затым яны сталі пагражаць іншым шасцярым удзельнікам аўтакалоны і адвялі іх у бліжэйшы лес[16]. Калі мясцовыя сілы бяспекі прыбылі на месца здарэння пасля паведамлення аб стрэлах, баевікі забілі 30-гадовага карабінера Віторыа Якавучы і цяжка паранілі Луку Атанасіа. Пасля гэтага паўстанцв выкралі траіх закладнікаў і схаваліся з месца здарэння. Трэці грамадзянін Італіі таксама быў паранены, але яму ўдалося збегчы[17][13]. Лука Атанасіа быў шпіталізаваны ў крытычным стане ў бальніцу ААН у Гоме, але памёр там праз гадзіну пасля шпіталізацыі ад страты крыві, пасля агнястрэльных раненняў у жывот[15][4][18]. Всего в результате нападения погибло три человека[4][19]. Усяго ў выніку нападу загінулі тры чалавекі[4][20]. Лука Атанасіа стаў першым замежным паслом, забітым у ДР Конга з 1997 года[18].

Мясцовыя ўлады абвінавацілі Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды ў датычнасці да нападу. Аднак, групоўка адмаўляе сваю адказнасць і асудзіла напад[21].

Сям’я

Быў жанаты і меў траіх дзяцей[7].

Зноскі

  1. 聯合國車隊遇襲 義大利駐剛果民主共和國大使中槍身亡、享年43歲 Праверана 23 лютага 2021.
  2. https://www.theguardian.com/world/2021/feb/22/italian-ambassador-to-dr-congo-dies-in-attack-un-convoy-luca-attanasio
  3. https://ambkinshasa.esteri.it/ambasciata_kinshasa/fr/ambasciata/ambasciatore/ Праверана 22 лютага 2021.
  4. а б в г д е "Italian ambassador to DR Congo dies in attack on UN convoy". the Guardian [англійская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  5. "Chi erano Luca Attanasio e Vittorio Iacovacci". Il Giorno [італьянская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  6. "Luca Attanasio, chi era l'ambasciatore morto in Congo: era tra i diplomatici italiani più giovani nel mondo". Il Messaggero [італьянская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  7. а б "Luca Attanasio: Italian ambassador killed in Congo during kidnap attempt". The Independent. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  8. "Luca Attanasio, chi era l'ambasciatore ucciso in Congo". Corriere della Sera [італьянская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  9. "Premio Nassiriya per la Pace a Luca Attanasio, ambasciatore italiano in Congo". la Repubblica. 13 October 2020. Праверана 22 February 2021.
  10. а б в Specia, Megan; Pianigiani, Gaia (22 February 2021). "Italian Ambassador Among Three Killed in Attack on U.N. Convoy in Congo". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 22 February 2021.
  11. "L'ambasciatore Luca Attanasio e il carabiniere Vittorio Iacovacci uccisi in agguato in Congo. Mattarella: "Lutto per servitori dello Stato"". Il Fatto Quotidiano [італьянская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  12. MONUSCO. L’attaque a eu lieu à Kibumba, à 25 kilomètres au nord-est de Goma, dans la province du Nord-Kivu(нявызн.). Твітэр (22 лютага 2021).
  13. а б Attack on World Food Programme field mission in Eastern Democratic Republic of Congo | World Food Programme (англ.). www.wfp.org. Праверана 22 February 2021.
  14. "Attentato in RD Congo: morto ambasciatore italiano Luca Attanasio, uccisi anche un carabiniere e l'autista". Fanpage [італьянская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  15. а б Rome, Jeremy Kelly, Kinshasa | Tom Kington. "Italian ambassador among three killed in Congolese ambush" [англійская]. ISSN 0140-0460. Праверана 2021-02-22.
  16. "Congo, uccisi l'ambasciatore italiano Luca Attanasio, un carabiniere della scorta e l'autista – "Portati nella foresta e giustiziati"". TGCom24 [італьянская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  17. "Attanasio e Iacovacci portati nella foresta e uccisi. Congo: tutti gli aggiornamenti". Quotidiano.net [італьянская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  18. а б "Italian ambassador to DR Congo killed in UN convoy attack". BBC News [брытанская англійская]. 22 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  19. Italian ambassador to DR Congo killed in UN convoy attack. BBC. Праверана 22 February 2021.
  20. Italian ambassador to DR Congo killed in UN convoy attack. BBC. Праверана 22 February 2021.
  21. "Ambasciatore e carabiniere uccisi dai rapitori". Adnkronos. Праверана 23 February 2021.