Узброеныя Сілы Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+Удзел у міжнародных спаборніцтвах
Радок 433:
* Вайскоўцы, якія знаходзяцца ў запасе або адстаўцы, добраахвотна ўдзельнічаюць у дзейнасці [[Ваенна-навуковае супольнасць пры цэнтральным доме афіцэраў|ваенна-навуковай супальнасцi]].
* Для Беларусі характэрна штогадовае прыцягненне вайскоўцаў да грамадзянскіх заняткаў, напрыклад, для ўборкі ўраджаю<ref>[http://www.mil.by/ru/news/45362/ К битве за урожай подключились военные | Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь]</ref>.
 
=== Удзел у міжнародных спаборніцтвах ===
З [[1993]] года Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца членам [[Міжнародны савет ваеннага спорту|Міжнароднага савета ваеннага спорту (СІЗМ)]]<ref>[http://www.mil.by/ru/sport/committee/history/ Историческая справка]</ref>, а прымаюць удзел у [[Сусветныя ваенныя гульні|Сусветных ваенных гульнях]] пачынаючы з [[1995]] года. За гэты час вайскоўцамі спартсменамі да [[2020]] года было заваявана 87 медалёў у 15 відах спорту, у тым ліку 14 залатых, 23 сярэбраныя і 50 бронзавых<ref>[http://www.korea2015mwg.org/cism/history/pastgames/index Comparison of Top-ranking nations]</ref><ref>[http://www.korea2015mwg.org/medal/menumedalstanding Medal Standings]</ref>. Найбольш удала Беларускія армейцы выступаюць у спаборніцтвах па [[лёгкая атлетыка|лёгкай атлетыцы]] (22 медалі), [[дзюдо]] (15) і [[кулявая стральба|кулявой стральбе]] (11).
 
Беларускія вайскоўцы паказваюць высокія вынікі і на розных міжнародных армейскіх спаборніцтвах.
 
Так, на спаборніцтвах «Армейскія міжнародныя гульні-2017» у агульнакамандным заліку зборная каманда Узброеных Сіл Беларусі заняла чацвёртае месца, пакінуўшы ззаду вайсковыя каманды з 24 краін свету. Каманды беларускіх вайскоўцаў спаборнічалі ў 13 з 28 конкурсаў, заняўшы 11 прызавых месцаў. Першае месца зборнай Узброеных Сіл Беларусі прынесла перамога ў конкурсе «Воін Садружнасці«. Другія месцы былі атрыманы ў конкурсах
«Майстры артылерыйскага агню», «Інжынерная формула» і «Бяспечны маршрут» (спаборніцтва каманд інжынерных войскаў), «Ключы ад неба», «Чыстае неба» (спаборніцтвы каманд ВПС і войскаў СПА) «Палявая кухня», «Верны сябар» (спаборніцтва кінолагаў). Трэцяе месца заваявана на «Сснайперскай мяжы». Яшчэ два трэціх месцы заняты ў конкурсах «Ваенна-медыцынская эстафета» і «Бяспечнае асяроддзе». Чацвёртае месца занята ў конкурсе «Танкавы біятлон«. Чацвёртай з 7 краін-удзельніц Беларусь стала і ў конкурсе «Выыдатнікі вайсковай разведкі» Характэрна, што ў адрозненне ад каманд іншых краін беларуская зборная амаль на 50% складалася з вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы<ref>[https://www.mil.by/ru/all_about/doprizyv/100letVSRB/ «Урок мужества»]</ref>.
 
У [[2018]] годзе каманда міратворцаў з Беларусі атрымала першае месца сярод 138 каманд з 37 краін на міжнародных спаборніцтвах пешых патрулёў «Кембрыян патрол» у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]<ref>[https://www.sb.by/articles/zoloto-uelskikh-gor.html Как это было: наши миротворцы победили на престижных состязаниях пеших патрулей в Уэльсе] // СБ. Беларусь Сегодня, 22 ноября 2018</ref>.
 
У 2020 годзе на VI Армейскіх міжнародных гульнях «Армі-2020» беларуская зборная заняла 2-е месца ў агульным заліку. Камандзе УС Беларусі ўдалося азяць 1-е месца і ў конкурсе сувязістаў «Упэўнены прыём» і спаборніцтве экіпажаў машын інжынернага ўзбраення «Інжынерная формула». Вайскоўцы занялі 2-е месца ў спаборніцтвах «Бяспечнае асяроддзе» — экіпажаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, «Ваеннае ралі» — экіпажаў на ваеннай аўтамабільнай тэхніцы, «Верны сябар» — спецыялістаў службовага сабакагадоўцаў, «Палявая кухня», «Дэсантны ўзвод», спаборніцтве мінамётных разлікаў «Майстры артылерыйскага агню», «Авіядартс», «Сувораўскі націск» — экіпажаў баявых машын пяхоты, «Аварыйны раён» — аварыйна-выратавальных фарміраванняў, «Сакалінае паляванне» — разлікаў комплексаў з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Бронзу каманда атрымалі ў конкурсах: «Воін Свету» — спаборніцтве ваенна-прафесійнага майстэрства, «Ваенна-медыцынская эстафета», «Дарожны патруль» — спаборніцтве супрацоўнікаў ваеннай аўтамабільнай інспекцыі, а таксама «Чыстае неба» — падраздзяленняў СПА «Выдатнік вайсковай разведкі» і «Танкавы біятлон»<ref>[https://www.sb.by/articles/makhnu-serebryanym-tebe-krylom.html Завершились VI Армейские международные игры: команда Беларуси на 2-м месте] // СБ. Беларусь Сегодня, 8 сентября 2020</ref>.
 
=== Паведамленні аб замежных аперацыях ===
{{Гл. таксама|Ваенны саветнік (спецыяліст)#Беларусь}}