Менскі беларускі тэатр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Менскі беларускі тэатр''' — гарадскі тэатр у [[Менск]]у ў гады акупацыі ў [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]]. Працаваў 2 тэатральныя сезоны: 1941/42 і 1942/43 (уключаючы 2 прэм’еры 1944). Меў [[опера|оперную]], драматычную, [[балет]]ную, [[эстрада|эстрадна]]-аркестравую групы, [[сімфанічны аркестр]], аркестр [[цымбалы|цымбалістаў]], [[хор]]. Адным з кіраўнікоў тэатра быў [[В. Селях-Качанскі]]. Драматычная трупа складалася з акцёраў розных мінскіх тэатраў, якія не здолелі {{нп5|Эвакуацыя ў СССР у час Вялікай Айчыннай вайны|эвакуіравацца|ru|Эвакуация в СССР во время Великой Отечественной войны}}: [[В. Окалаў]], [[П. Ротар]], [[С. Патаповіч]], [[М. Шчансновіч]], [[У. Говар-Бандарэнка]], [[У. Пальчэўскі]], [[Б. Уладамірскі]], [[М. Цурбакоў]] і інш.
 
Рэпертуар тэатра абмяркоўваўся з [[Акупацыя Беларусі нацыстамі|акупацыйнымі ўладамі]]. Усе іх заўвагі і прапановы безагаворачна прымаліся. У рэпертуары пераважалі творы замежнай класікі, а таксама п’есы беларускіх драматургаў. Сярод пастановак: «[[Пінская шляхта]]» [[В. Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], «[[Міхалка]]» [[Браты Далецкія|Далецкіх]], «[[Шчаслівы муж]]», «[[На Антокалі]]», «[[Пан міністар]]» [[Ф. Аляхновіч]]а, «[[Каварства і каханне]]» [[Ф. Шылер]]а, «[[Патанулы звон]]» [[Г. Гаўптман]]а, «[[Лекар паняволі]]» [[Мальер]]а, «Карчмарка» [[К. Гальдоні]], «[[Разбіты збан (п'еса)|Разбіты збан]]» [[Г. фон Кляйст]]а, «[[Лялечны дом (п’еса)|Лялечны дом]]» («Нора») [[Г. Ібсен]]а. Побач з драматычнымі спектаклямі ставіліся [[опера|оперы]] і [[балет]]ы: «[[Кармэн (опера)|Кармэн]]» [[Ж. Бізэ]], «[[Чароўная флейта]]» [[В. А. Моцарт]]а, «[[Яўген Анегін (опера)|Яўген Анегін]]» [[П. Чайкоўскі|П. Чайкоўскага]], «[[Вольны стралок (опера)|Вольны стралок]]» [[К. Вебер]]а. Усе спектаклі ішлі на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Пераклады [[лібрэта]] былі зробленызробленыя [[Н. Арсеннева]]й.
 
[[22 чэрвеня]] [[1943]] года ў час вячэрняга спектакля ў тэатры адбыўся [[Выбух у Менскім беларускім тэатры (1943)|выбух]] ад закладзенай [[Партызанскі рух у Беларусі|партызанамі]] міны. Пасля рамонту [[2 красавіка]] [[1944]] года адкрыўся операй [[Купалле (опера)|«Купалле»]] [[А. Туранкоў|А. Туранкова]]. У чэрвені 1944 года адбылася апошняя прэм’ера тэатра — «[[Загубленае жыццё]]» [[Т. Лебяда|Т. Лебяды]].
Радок 21:
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінска]]
[[Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)]]
[[Катэгорыя:Беларускі калабарацыянізм]]