Ланга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
 
Да ўсталявання [[Вялікабрытанія|брытанскага]] каланіяльнага панавання ў канцы [[19 стагоддзе|XIX]] ст. ланга не мелі супольнай [[дзяржава|дзяржавы]] і падзяляліся на родавыя арганізацыі. Тым не меней, часам яны фарміравалі агульную [[армія|армію]] для войн з суседзямі. Найбольш складаныя адносіны ў XIX ст. былі з дзяржавай [[Буньёра]]. Характэрна, што першыя еўрапейскія місіянеры і даследчыкі лічылі ланга вельмі ваяўнічым народам. Каланіяльная адміністрацыя захавала пэўную аўтаномію родаў, але спыніла канфлікты. Некаторыя прадстаўнікі ланга навучаліся ў школах еўрапейскага тыпу, супрацоўнічалі з адміністрацыяй і пазней удзельнічалі ў антыкаланіяльным руху. Найбольш вядомым з іх быў [[Мілтан Аботэ]], першы палітычны лідар незалежнай Уганды.
 
У другой палове 1980-х гг. — першым дзесяцігоддзі [[21 стагоддзе|XXI]] ст. выбаршчыкі-ланга традыцыйна падтрымлівалі [[апазіцыя|апазіцыю]], а таму атрымлівалі меней клопату ад афіцыйнага ўрада. У нашы дні рэгіён, населены ланга, — адзін з бяднейшых ва Угандзе.
 
{{зноскі}}