Ланга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Асноўны традыцыйны [[сацыяльны інстытут]] — буйная родавая арганізацыя ''джо дагола''. Яна ўтвараецца ў выніку рассялення сыноў аднаго бацькі каля яго паселішча і такім чынам з'яўляецца яшчэ і тэрытарыяльным аб'яднаннем. Звычайна ''джо дагола'' уключае 4 — 6 пакаленняў, якія ўдзельнічаюць у супольных [[свята]]х і [[рытуал]]ах. Калі родавая арганізацыя пашыраецца так, што яе чальцы не выяўляюць цікавасці да супольных мерапрыемстваў, гэта знак таго, што яна павінна падзяліцца. Родавыя арганізацыі маюць свае [[татэмізм|татэмы]] — дзікіх жывёл, ужыванне якіх у ежу забаронена. Сваяцтва перадаецца толькі па мужчынскай лініі, [[шлюб]]ы знутры родаў забаронены. У мінулым улада была засяроджана ў руках ваенных правадыроў ''джон-джага'' і ''рвот''. Пасля [[1910]] г., калі з'явілася афіцыйная дзяржаўная адміністрацыя, яны ператварыліся ў рытуальных лідараў або прадстаўнікоў буйных абшчын.
 
Сем'і звычайна малыя нуклеарныя, складаюцца з бацькоў і нежанатых дзяцей. Шлюбу папярэднічае выкуп нявесты ў выглядзе свойскай жывёлы і хатніх рэчаў. Забеспячэнне выкупу з'яўляецца істотнай праблемай для сям'і жаніха, асабліва, калі ў ёй шмат сыноў. Часцяком хлопцы чакаюць, калі выйдуць замуж іх сёстры, каб выкарыстаць кароў, перададзеных у якасці выкупу за іх, для асабістай жаніцьбы. З гэтай прычыны дзяўчыны ўступаюць у шлюб значна раней, чым хлопцы. У ланга існуюць моцныя традыцыі [[палігінія|палігініі]], калі мужчына абзаводзіцца некалькімі жонкамі. Першая жонка з'яўляецца старэйшай і адказвае за ўсю жаночую частку гаспадаркі, яе сыны могуць разлічваць на першынство пры размеркаванні спадчыны. Кожная жонка жыве са сваімі дзецьмі ў асобнай хаціне. У 1960-я гг. прыкладна 20% дарослых мужчын мелі болей за 1 жонку. Аднак пазней паказчык палігініі пачаў скарачацца галоўным чынам з-за [[дэмаграфія|дэмаграфічнага]] ўціску, што прывёў да недахопу зямель, каб падтрымліваць выжыванне вялікай сям'і. На змяньшэнне колькасці палігінічных шлюбаў таксама паўплывалі барацьба з імі з боку [[хрысціянства|хрысціянскіх]] арганізацый і асэнсаванне маладымі дзяўчынамі свайго права выбару. Галоўную адказнасць за выхаванне дзяцей нясе іх маці. Пасля 1 — 2 гадоў братоў і сясцёр выхоўваюць асобна. Характэрна, што дзяўчыны раней пачынаюць выконваць абавязкі па хатняй гаспадарцы. Працоўнае выхаванне хлопчыкаў да падлеткавага ўзросту абмяжоўваецца наглядам за свойскай жывёлай.
 
{{зноскі}}