Бібрка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: маста → моста з дапамогай AWB
др →‎Гісторыя: Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа з дапамогай AWB
Радок 80:
У 1366 годзе гэтыя землі перайшлі ў залежнасць ад [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|польскага караля]]. Прывілеем [[Казімір IV Ягелончык|Казіміра IV]] ў 1469 г. Бібрка атрымала [[магдэбургскае права]], па якому было дазволена ладзіць кірмаш двойчы ў год і адзін раз у тыдзень (а менавіта па аўторках) праводзіць таргі. Прывілей [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]] пацвердзіў у 1569 г. прадастаўлены правы і дазволіў трэці штогадовы кірмаш і таргі не толькі па аўторках, але і па суботах. Мяшчанам таксама дазвалялася варыць піва для ўласнага спажывання.
 
У 1474 г. вялікі пажар знішчыў амаль увесь горад. З прычыны гэтага ўрад на 10 гадоў вызваліў Бібрку ад падаткаў. У 1502 г. турэцка-татарскія орды цалкам разбурылі горад. У падатковым рэестры 1515 г. у горадзе дакументуецца наяўнасць папаПапа (такім чынам, ужо тады была тут праваслаўная царква) і млын. 10 кастрычніка 1518 г. горад вызвалены ад выплаты падаткаў з прычыны знішчэння ў час татарскага нападу на 6 гадоў.
 
28 красавіка 1643 года кароль [[Уладзіслаў IV]] выдаў львоўскаму стольнику Станіславу Кавальскаму права «да жывоцця» на палову горада Бібрка. Калі ў 1648 г. [[Казацка-сялянская вайна, 1648-1651|казацкія войскі]] ўвайшлі ў Бібрку, мясцовы цэх шаўцоў падарыў ім 80 пар ботаў, а мясцовыя кушняры — 60 кажухоў.