Габсбургская Іспанія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папу → Папу (2) з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
Радок 37:
[[Выява:Europe As A Queen Sebastian Munster 1570.jpg|thumb|200px|''{{нп3|Europa regina|Europa regina|en|Europa regina}}'', якая асацыюецца з дамінаваннем Габсбургаў падчас кіравання Карла V.]]
 
Магчыма, найбольш істотным стратэгічным фактарам для караля Іспаніі быў саюз Лігі з Францыяй, што перашкаджала яго імкненню падарваць пазіцыі Лігі ў Германіі. Паражэнне Францыска ў 1544 годзе дазволіла яму ануляваць саюз з пратэстантамі, і Карл скарыстаўся гэтай магчымасцю. Ён распачаў спробу правесці перамовы на [[Трыдэнцкі сабор|Трыдэнцкім саборы]] ў 1545 годзе, але лідары пратэстантаў, пачуваючыся здраджанымі з-за пазіцыі, заняты каталікамі на Саборы, пачалі ваенныя дзеянні пад правадырствам [[курфюрства Саксонія|Саксонскага курфюрста]] [[Морыц, курфюрст Саксоніі|Морыца]]. У адказ Карл уварваўся ў Германію на чале змяшанай галандска-іспанскай арміі, разлічваючы вярнуць імператарскі аўтарытэт. Імператар асабіста нанёс разгромнае паражэнне пратэстантам у гістарычнай [[Бітва пры Мюльбергу|бітве пры Мюльбергу]] ў 1547 годзе. У 1555 годзе Карл падпісаў [[Аўгсбургскі рэлігійны мір]] з пратэстанцкімі дзяржавамі і аднавіў стабільнасць у Германіі на сваім прынцыпе ''[[cuius regio, eius religio]]'' («чыя ўлада, таго і рэлігія»), вельмі непапулярнаганеПапулярнага сярод іспанскага і італьянскага духавенства. З гэтага моманту ўдзел Карла ў рашэнні германскіх пытанняў умацавала ролю Іспаніі як гаранта бяспекі каталікоў Габсбургаў у Свяшчэннай Рымскай імперыі; прэцэдэнт узнік сям'ю дзесяцігоддзямі пазней, уцягванне ў вайну канчаткова пазбавіла Іспанію статусу наймацнейшай еўрапейскай дзяржавы.
 
У 1526 годзе Карл ажаніўся з [[Ізабела Партугальская|інфантай Ізабелай]], сястрой партугальскага караля [[Жуан III|Жуана III]]. У 1556 годзе ён адрокся ад усіх сваіх пасад, перадаўшы Іспанскую імперыю адзінаму выжыламу сыну [[Філіп II, кароль Іспаніі|Філіпу]], а Свяшчэнную Рымскую імперыю брату Фердынанду. Карл з'ехаў у {{нп3|Манастыр Юстэ|кляштар Юстэ|en|Monastery of Yuste}} ([[Эстрэмадура]], Іспанія), з прычыны таго, што па ўласным меркаванні ён пакутаваў на [[нервовае расстройства]], дзе і памёр у 1558 годзе.
Радок 65:
 
[[Файл:Invincible Armada.jpg|thumb|left|250px|[[Непераможная армада]] (1588)]]
Утрыманне пад кантролем Партугаліі патрабавала ўтрымання акупацыйных войскаў, а ў Іспаніі фінансавае становішча вельмі складаным пасля банкруцтва 1576 года. У 1584 годзе Вільгельм I Аранскі быў забіты фанатычным каталіком [[Бальтазар Жэрар|Бальтазарам Жэрарам]], і, здавалася б, смерць папулярнагаПапулярнага лідара галандскага супраціўлення павінна была спыніць вайну; аднак гэтага не здарылася. У 1586 годзе англійская каралева [[Елізавета I]] [[Англа-іспанская вайна, 1585—1604|падтрымала]] пратэстанцкі рух у Нідэрландах і Францыі і [[Фрэнсіс Дрэйк]] пачаў напады на іспанскія гандлёвыя судны ў [[Карыбскае мора|Карыбскім моры]] і на [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]], а ў 1587 годзе ён здзейсніў дзёрзкі напад на порт [[Кадыс]]. Францыя і Англія таксама падтрымалі прэтэндэнта на партугальскі трон [[Антоніа з Крату]]. У 1588 годзе, разлічваючы спыніць умяшанне Елізаветы ў іспанскія справы, Філіп адправіў [[Непераможная армада|Іспанскую армаду]] да берагоў Англіі. Армадай, якая налічвала 130 караблёў, на борце якіх было 30 тысяч чалавек, камандаваў прывабны, але некампетэнтны [[Алонса Перэс дэ Гусман Медзіна-Сідонія|герцаг Медзіна-Сідонія]]. Мэтай армады была дастаўка іспанскіх войскаў з Нідэрландаў для ўварвання ў Англію, нягледзячы на тое, што Іспанія не мела глыбакаводных портаў у Паўночным моры. Пасля трох дзён бітвы з больш моцным англійскім флотам армада адступіла і была вымушана вярнуцца назад, здзейсніўшы пераход вакол узбярэжжа Шатландыі і Ірландыі, страціўшы многія караблі ў штармах. Толькі палова флоту змагло вярнуцца ў Іспанію. Аднак на наступны год англійскай экспедыцыі ў Партугалію было нанесена разгромнае паражэнне.
 
Іспанія прыкладала высілкі для падтрымання рэлігійных войнаў у Францыі пасля смерці Генрыха II. У 1589 годзе [[Генрых III, кароль Францыі|Генрых III]], апошні кароль з дынастыі [[дынастыя Валуа|Валуа]], быў забіты рэлігійным фанатыкам [[Жак Клеман|Жакам Клеманам]]. На трон пасля яго ўзышоў [[Генрых IV, кароль Францыі|Генрых Наварскі]], першы французскі кароль з [[Бурбоны|дынастыі Бурбонаў]], чалавек вялікіх здольнасцей, які атрымаў перамогі ў ключавых бітвах з [[Каталіцкая ліга, Францыя|Каталіцкай лігай]] {{нп3|Бітва пры Арке|пры Арке|en|Battle of Arques}}(1589) і {{нп3|Бітва пры Іўры|пры Іўры|en|Battle of Ivry}} (1590). У спробе перашкодзіць Генрыху стаць каралём Францыі іспанцы падзялілі сваю армію ў Нідэрландах і ўварваліся ў Францыю ў 1590 годзе.