Канфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа, папы → Папы (2), папу → Папу, папе → Папе з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Тая ж тэндэнцыя працягнулася і пазней. Падчас [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|Руска-Польскай вайны]] юдэямі адкупляліся ад рускіх войскаў і тыя забівалі іх з вялікай ахвотай. Так апісваюцца дзеянні маскоўскіх войскаў у дачыненні да іўдзеяў пасля захопу Смаленска: «Бязлітасным быў да габраяў. На загад цара ўсіх іх сабралі разам і запатрабавалі хрысціцца. Тых, хто прыняў праваслаўе, пакінулі жыць, астатніх жа пасадзілі ў драўляныя дамы і спалілі»<ref name="knihi.com"/>. У той жа час, менавіта тады іўдзейскія збройныя атрады пачынаюць заахвочвацца для абароны гарадоў, што яшчэ больш адбіваецца на стаўленні да іх з боку заваёўнікаў.
 
Ужо напрыканцы XVII на пачатку XVIII ст.ст. каталіцкая царка Рэчы Паспалітай пачынае карэктаваць свой курс. Калі раней яна была ў апазіцыі да прыціснення іўдзеяў, забараняла абвінавачваць іх у чараўніцтве і выкарыстанні хрысціянскай крыві, то з канца [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] усё часцей пачынае быць ублытана ў ганебныя працэсы над юдэямі. Так, напрыклад, вядомы эпізод з біскупам Сандомера Стэфанам Жукоўскім, які наўпростава быў ублытаны ў падбухторванні ўчыніць суд над юдэямі. «У 1698, калі знайшлі цела дзяўчынкі ў царкве, то муніцыпальны суд Сандомера вырашыў, што смерць наступіла натуральным чынам. Маці, якая сказала, што паклала цела ў царкве, бо не магла сабе дазволіць пахаванне, была вырачана да трох дзён у турме. Аднак у інстанцыі кракаўскага біскупа, прычына была перазацверджана і маці абвінаваціла юдэя пад імем Берэк і яго жонку ў катаваннях, Папершаепа-першае, у заборы крыві з цела, і затым у самім забойстве яе дачкі па-другое (пераклад з англіскай)»<ref>Hundert, G.D. Jews in Poland-Lithuania in the Eighteenth Century: A Genealogy of Modernity Edition: illustrated. Published by University of California Press, 2004.- p. 75</ref>. Той жа святар выдаў надзвычай уплывовыя кнігі, якія не проста заахвочвалі да прыціснення іўдзеяў, але і наўпростава заклікалі да іх культурнай і сацыяльнай ізаляцыі.
 
<«Станіслаў Панятоўскі, будучы Кроль Станіслаў II, у размове з юдэям у Амстэрдаме недзе ў 1753, выразіў сваю незадаволенасць на дзеянні біскупа Кіева, Каетана Солтыка, які кінуў на смерць 11 іўдзеяў. І 11 іўдзеяў былі сапраўды закатаваны ў Жытоміры ў Траўні 1753 (пераклад з англіскай)»ref>Hundert, G.D. Jews in Poland-Lithuania in the Eighteenth Century: A Genealogy of Modernity Edition: illustrated. Published by University of California Press, 2004.-p.&nbsp;72</ref>. Больш таго, менавіта ў прамежку паміж пачаткам XVII і сярэдзінай XVIII колькасць абвінавачванняў іўдзеяў значна павялічылася<ref>Geldon, Z. Wijaczka, J. The Accusation of Ritual Murder in Poland, 1500-1800. - Polin 10 (1997): 99-140</ref>.
Радок 88:
|}
XVI стагоддзе характаразуецца рэлігійным крызісам у праваслаўных шэрагах Вялікага Княства Літоўскага. Таму было шэраг прычын.
Першая прачына вынікае з агульнарэлігійнай сітуацыяй у Еўропе. Найбуйнейшы землеўласнік і багацейшая царка – Рыма-каталіцкі касцёл – у змаганні з пратэстантызмам губляе краіну за краінай. Карумпаваная ўлада [[Папа Рымскі|папПапаў]], продаж [[індульгенцыя|індульгенцый]], разбейшчанасць касцёльнай іерархіі прыводзяць да згубы аўтарытэту святарства сярод паствы. [[Праваслаўе|Праваслаўная]] царква, пазбаўленая рэлігійнага цэнтра, накшталт Рыму, заціснутая ў лавірванне паміж уладай Вялікага Княства, Польшчы і Масковіі, вымушаная шукаць сродкі на існаванне, знаходзілася ў яшчэ большым крызісе, чым каталіцызм. Усё больш шляхты пераходзіла ў пратэстанцкія рэлігіі.
Другой прычынай заняпаду стала ўлада свецкіх патронаў над царкоўным жыццём. Каралеўскі прывелей зацвердзіў права патраната свецкай асобы над рэлігійнымі ўстановамі. З гэтага часу, фундатар, які будаваў ці набываў царкву меў неабмежаваную ўладу над ёй, як у эканамічным, так і ў духоўным плане. Можна было прадаць царкву, здаць у арэнду, ператварыць у касцёл ці пратэстантскі малельны дом. Праваслаўныя епіскапы пазбавіліся магчымасці суда над Папай, бо тыя знаходзіліся пад абаронай сваіх патронаў, а прыход атасамляўся з іх уласнай вотчынай. Тое спарадзіла карумпаванасць праваслаўнай іерархіі, бо рэлігійныя пасады прадаваліся і набываліся. Рэлігійная справа ператварылася ў пэўны від эканамічнага прадпрыемства.
Трэцяя прычына выцякае са спробы пераадолець рэлігійную крызу. У варунках карумпаванасці царкоўнай іерархіі, татальнай яе залежнасці ад магнатаў, шляхты і каралеўскай улады, абавязкі па ахове праваслаўнай веры бяруць на сябе праваслаўныя брацтвы. Гэта прывяло да таго, што праваслаўная царква патрапіла пад залежнасць не феадалаў, а гарацкіх эліт, якія цалкам кантралявалі як эканамічную дзейнасць царквы, так і адукацыю праваслаўных святароў.
Радок 119:
Такое разуменне законаў наўпростава вяло да ўвядзенне ва уніяцкую тэалогію практыку каталіцкай тэалогіі, якая ў XVII-XVIII ст.ст. актыўна карыстала арыстатылізм. У сувязі з гэтым у канцэптуальны апарат уніяцкай маральнай тэалогіі ўводзіцца паняцце катракту, які робіцца асноўным метадалагічным тэрмінам ва ўзаемадачыненнях людзей паміж сабой, з дзяржавай і з Богам.
Дзякуючы гэтым акалічнасцям, на беларускай тэрыторыі Рэчы Паспалітай [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] і у пасляпятроўскай Расіі ўсталяваліся розныя дачыненні да ўлады. Калі на беларускіх тэрыторыях кіроўную ролю пачаў займаць сойм, які афармляў прававыя акты, то ў Расіі паноўнымі лічыліся канкрэтныя чыноўнікі на месцах, якія займаюцца выканаўчай дзейнасцю і ад добрай волі якіх залежыць дабрабыт усяго грамадства.
Усё гэта не магло негатыўна ўздзенічаць на стаўленне маскоўскага праваслаўя да ўніяцтва. Як прыклад такога стаўлення можа служыць выпадак з [[Пётр I, імператар расійскі|Пятром І]] у [[Полацкі Сафійскі сабор|Сафіскім саборы]] Полацка пад час Паўночнай вайны. У канцы чэрвеня 1705 г. Пётр І з шасцідзесяцітысячным войскам па дарозе на [[Вільня|Вільню]] спыніўся ў Полацку, дзе прабыў месяц. «Аднойчы, праходзячы па горадзе з некалькімі сваімі прыдворнымі, Пётр І зайшоў у Сафійскі сабор, які стаў галоўным храмам беларускіх уніятаў. У гэты час некалькі святароў і манахаў праводзілі набажэнства, якое цар перапыніў, патрабуючы правесці яго па храме, на што згадзіўся адзін манах. Яшчэ ў часе свайго прыбывання ў Віцебску 1701 г. Пётр І загадаў пасекчы і Папаліцьпапаліць уніяцкія абразы. Але яшчэ больш жахлівымі былі яго дзеянні ў Полацку. Зачэпкай да гвалтоўных дзеянняў Пятру І з'явіўся абраз з выявай І.Кунцэвіча, які яму не спадабаўся асабліва, і ён ударыў сваім цяжкім кулаком манаха, а калі той паваліўся, то быў яшчэ цажка паранены царскай шабляй. Услед за гэтым і служкі цара, якія суправаджалі яго, пачалі шаблямі біць святароў, у выніку чаго апроч аднаго, яны былі пасечаны да смерці... Не менш жорсткую кару панёс і сам сабор. Спачатку Сафійка падверглася абрабаванню, а пасля была ператворана ў склад і стайню для коней» <ref>Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. – Мн.: “Беллітфонд”, 2000. – c.405</ref>.
 
Варта дадаць, што менавіта ўніяцтва было той з асноўных прычын, якой абгрунтоўваліся як маскоўскія, так і казацкія ўварванні. Забарона уніі была не проста адной з мэтаў маскоўскіх інтэрвенцый, але ж асноўным папрокам Масквы да палітыцы Рэчы Паспалітай.