Ірландцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа, папу → Папу (4) з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
др Праўкі аўтарства Belarus2578Bot (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Frantishak
Тэг: Адкат
Радок 51:
У другой палове [[7 стагоддзе|VII]] ст. у Ірландыі адбылося некалькі страшэнных [[эпідэмія|эпідэмій]]. Яны выклікалі значныя страты насельніцтва. Яшчэ больш цяжкія наступствы мелі напады [[вікінгі|вікінгаў]], якія пачаліся з [[795]] г. і працягваліся да [[1014]] г.<ref>[http://www.thetreemaker.com/last-name-meaning/history-of-ireland.html History of Ireland and its Irish Heritage ]</ref> Вікінгі імкнуліся ў першую чаргу разрабаваць кляштары, дзе запасіліся значныя багацці, але якія таксама былі культурнымі цэнтрамі.
 
У [[1155]] г. [[Адрыян IV, Папа Рымскі|Папапапа Адрыян IV]] выдаў [[була|булу]]<ref>[http://avalon.law.yale.edu/medieval/bullad.asp The Bull of Pope Adrian IV Empowering Henry II to Conquer Ireland. A.D. 1155]</ref>, што дазваляла [[Англія|англійскаму]] каралю [[Генрых II Плантагенет|Генрыху II]] заваяванне Ірландыі. [[Англічане]] здолелі заваяваць толькі ўсходнюю частку вострава. Пасля эпідэміі [[1348]] г. улада англійскіх каралёў набыла намінальны характар і пачала ўзнаўляцца толькі пасля [[1536]] г. Канчатковае заваяванне Ірландыі адбылося толькі ў [[1690]] г. У [[1800]] г. быў прыняты акт аб уніі, які далучаў Ірландыю да [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Далучэнне Ірландыі суправаджалася доўгачасовымі войнамі і вялікімі ахвярамі з абодвух бакоў. Англійскія ўлады прадпрымалі захады для пашырэння свайго ўплыву праз перасяленне ў Ірландыю выхадцаў з самой Англіі і [[Шатландыя|Шатландыі]], абмежавання правоў карэннага насельніцтва і, як наступства, выцісканне яго з занятых тэрыторый і абеззямельванне. У [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. ірландскія паўстанцы прадаваліся ў [[рабства]]<ref>[http://www.scoilgaeilge.org/academics/slaves.htm Irish Slavery in America]</ref>. Сітуацыя ўскладнялася [[рэлігія|рэлігійнымі]] рознагалоссямі. У [[16 стагоддзе|XVI]] ст. у Англіі пачаў распаўсюджвацца [[пратэстантызм]]<ref>[http://www.anglican.org/church/ChurchHistory.html Church history]</ref>. Большасць ірландцаў захавала адданасць [[каталіцызм]]у. Каталіцкая царква падтрымлівала антыкаланіяльную барацьбу ірландскага народа. У [[1688]] г. ірландцы адкрыта падтрымалі караля-каталіка [[Якаў II Сцюарт|Якава II]]<ref>[http://www.libraryireland.com/HullHistory/JamesII1.php JAMES II IN IRELAND]</ref>, аднак іх паўстанне скончылася паражэннем і выклікала ў адказ жорсткія палітычныя і рэлігійныя рэпрэсіі. Нягледзячы на гэта, каталіцызм ператварыўся ў важную частку ірландскай нацыянальнай ідэнтычнасці.
 
У часы заваявання Ірландыі адбылося канчатковае разбурэнне старой дзяржаўнай [[феадалізм|феадальнай]] сістэмы. Частка ірландскай традыцыйнай [[Арыстакратыя|арыстакратыі]] згубіла свой уплыў або была вынішчана. Прадстаўнікі некаторых высакародных сем'яў супрацоўнічалі з англійскімі ўладамі, рабілі кар'еру ў брытанскай [[армія|арміі]] і [[флот|флоце]], нават прымалі пратэстантызм. Сярод такіх асоб ірландскага паходжання былі [[Джонатан Свіфт]], [[:en:Wolfe Tone|Уолф Тон]], [[Артур Уэлслі Уэлінгтан]] і інш. З [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. ірландцы-пратэстанты таксама прымалі ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Акрамя таго, існавала ірландская [[эміграцыя]]. У XVI - XVIII стст. большасць ірландскіх перасяленцаў у іншыя краіны мелі высакароднае паходжанне. У XVII ст. значная ірландская абшчына склалася ў [[Іспанія|Іспаніі]]<ref>[http://www.irlandeses.org/wp-content/uploads/2012/10/6.-Irish-emigration-to-Spain-and-the-archives-of-the-Castilian-conciliar-system-from-Vol8No3-6.pdf Ciaran O’Scea, Irish emigration to Spain and the archives of the Castilian conciliar system]</ref>. З заняпадам традыцыйнай арыстакратыі ў Ірландыі пачала паступова фарміравацца новая нацыянальная культурная [[эліта]]. Ірландская мова і культура вывучаліся з [[13 стагоддзе|XIII]] ст. У XVIII - [[19 стагоддзе|XIX]] стст. ідэі [[Асветніцтва]] і [[рамантызм]]у садзейнічалі адраджэнню цікавасці да кельцкага мінулага. У першай трэці XIX ст. склаліся асноўныя ідэі ірландскага [[нацыяналізм]]у<ref>[https://www.academia.edu/1383713/Irish_Romanticism_1800-1830 Claire Connolly, Irish Romanticism, 1800-1830]</ref>, якія ў пазнейшы час перараслі ў патрабаванне мець сваю дзяржаўнасць.
Радок 73:
=== Рамёствы ===
[[File:Handkerchief (Wedding) LACMA M.68.20.jpg|thumb|Ірландскія карункі]]
[[Рамяство|Рамёствы]] ў Ірландыі развіваліся пераважна ў сельскай мясцовасці для забеспячэння хатняй гаспадаркі або прызаробкаў. Паказальна, што нават у [[19 стагоддзе|XIX]] ст., калі ў Ірландыі з'явіліся танныя [[прамысловасць|прамысловыя]] [[Тканіна|тканіны]] з суседняй [[востраў Вялікабрытанія|Брытаніі]], тканіны вырабляліся пераважна адзіночкамі або невялікімі групамі майстроў, часцяком чальцамі адной [[сям'я|сям'і]]. Асноўнымі матэрыяламі з'яўляліся [[Авечка свойская|авечая]] [[воўна]] і [[лён]]. У розных кутах краіны [[Ткацтва|ткачы]] спецыялізаваліся на вытворчасці ваўняных паясоў, нарукаўнікаў, [[Карункі|карунак]], [[дыван]]оў з кавалкаў тканін і г. д.<ref>[http://www.askaboutireland.ie/learning-zone/secondary-students/art/design-craftwork/traditional-crafts-of-ireland/textiles/ askaboutireland.ie]</ref> На заходнім узбярэжжы было Папулярнапапулярна прадзенне.
 
[[Металургія|Металаапрацоўка]] ў Ірландыі мае вельмі старажытныя карані. [[медзь|Медныя]] вырабы вядомы з [[2400 да н.э.|2400]] г. да н. э. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] і пазней выраблялася [[бляха|бляшаная]] [[зброя]], але ў пазнейшы час ірландскія кавалі займаліся забеспячэннем пераважна сялян, рабілі [[сякера|сякеры]], [[нож|нажы]], [[посуд]], [[Плот|платы]], падковы і інш. Кавалі карысталіся вялікай павагай, асабліва ў перыяд шырокай эксплуатацыі [[Конь свойскі|конскай]] цягі. Згодна традыцыі, кавалі, што падкоўвалі канёў, звычайна не спецыялізаваліся на іншых вырабах<ref>[http://www.askaboutireland.ie/learning-zone/secondary-students/art/design-craftwork/traditional-crafts-of-ireland/metal/ Metal]</ref><ref>[http://www.askaboutireland.ie/learning-zone/secondary-students/art/design-craftwork/traditional-crafts-of-ireland/metal/blacksmithing/ Blacksmithing].</ref>. У 1970-ыя гг. рамесная металаапрацоўка зноў набыла Папулярнасцьпапулярнасць. Яшчэ адным старажытным ірландскім рамяством з'яўляецца апрацоўка [[Прыродны камень|каменю]]. [[Прыродны камень]] з часоў [[неаліт]]у выкарыстоўваўся для агарожы палеткаў, пазней — для будаўніцтва, у тым ліку ваенных умацаванняў. Ірландскія каменячосы асвоілі апрацоўку [[граніт]]а, [[пясчанік]]а, [[вапняк]]оў, [[Сланец|сланцаў]], [[друз]]у. [[Мур]]ы часцяком узводзіліся метадам сухой кладкі без раствораў<ref>[http://www.askaboutireland.ie/learning-zone/secondary-students/art/design-craftwork/traditional-crafts-of-ireland/stone/dry-stone-walling/ askaboutireland.ie]</ref>.
 
Іншыя традыцыйныя рамёствы — выраб [[кераміка|керамікі]], [[дрэва|драўляных]] [[судна]]ў, [[Музычны інструмент|музычных інструментаў]], [[бочка|бочак]], [[калаўрот]]аў, [[скура]]ных і [[салома|саламяных]] рэчаў і г. д. Прамысловая вытворчасць у Ірландыі ўзнікла позна і не была асабліва развіта. Аднак замяжой, асабліва ў [[ЗША]], склаліся буйныя групы ірландскіх рабочых з характэрнай [[Пралетарыят|пралетарскай]] культурай.
Радок 121:
Ірландскія [[танец|танцы]] — амаль самая вядомая частка ірландскай [[культура|культуры]] за межамі самой [[Ірландыя|Ірландыі]]. Першыя пісьмовыя ўзгадкі пра ірландскія танцы адносяцца да позняга [[сярэднявечча]], аднак іх дакладнага апісання не захавалася. Відавочна, большасць танцавальных традыцый прыходзіла ў Ірландыю з іншых [[Еўропа|еўрапейскіх]] краін. У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. з'явіліся вандроўныя майстры танцаў, якія прафесійна навучалі танцавальнаму [[мастацтва|мастацтву]]<ref>[http://www.irelandseye.com/dance.html The history of Irish Dance]</ref>.
 
К канцу [[19 стагоддзе|XIX]] ст. майстры танцаў захаваліся пераважна на паўднёвым захадзе Ірландыі, адзінкі з іх вялі навучанне ў [[Лондан]]е і гарадах [[ЗША]]. З [[1898]] г. прадстаўнікі Гэльскай Лігі ў мэтах Папулярызацыіпапулярызацыі традыцыйнай культуры арганізавалі першае танцавальнае спаборніцтва. З [[1900]] г. па ініцыятыве лонданскай суполкі Гэльскай Лігі пачалося вывучэнне танцаў непасрэдна ў Ірландыі, публікаваліся [[этнаграфія|этнаграфічныя]] працы, прысвечаныя танцам. У [[1930]] г. была створана Ірландская танцавальная камісія ({{lang-ga|Coimisiún le Rincí Gaelacha}}), якая займалася ўніфікацыяй танцавальнага мастацтва<ref>[http://www.marie-duffy-foundation.com/HistoryOfIrishDance.htm Irish Dance History ]</ref>. З 1960-ых гг. яе дзейнасць набыла міжнародны характар. Танцавальныя спаборніцвы арганізоўваліся не толькі ў Ірландыі і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], але таксама ў ЗША, [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[Канада|Канадзе]] і іншых краінах. У [[1970]] г. быў заснаваны сусветны чэмпіянат па ірландскіх танцах.
 
Найбольш Папулярныяпапулярныя танцы ''кейлі'' (''céilí''). Яны могуць выконвацца парна або групамі больш за 1 чалавека, танцорам дазваляецца станавіцца ў лінію або ў кола. ''Кейлі'' суправаджаюцца адбіваннем рытмічнай чачоткі. Таксама вядомыя парныя танцы, у тым ліку мадэрнізаваная версія [[кадрыль|кадрылі]], фігурныя танцы ''рыл'' (''reel''), ''джыга'' (''Jig'', "партовы танец"), ''хорнпайп'' (''hornpipe'', "танец пад ражок") і інш.
 
=== Казкі ===