Маладзечанская настаўніцкая семінарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа (2), папы → Папы з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэг: Ручны адкат
Радок 17:
Семінарысты насілі форму: чорныя кашулі з рамянём і штаны навыпуск, чорны шынель з жоўтымі металічнымі гузікамі, чорныя чаравікі. На чорнай фуражцы замацоўвалася жоўтая металічная стужачка з раздвоенымі канцамі і трыма металічнымі літарамі «МУС» пасярэдзіне. На бронзавай спражцы былі такія ж самыя літары<ref name="Міхалёнак"/>.
 
Распарадак семінарыстаў быў наступны. Пад‘ём а 7-й гадзіне, агульная малітва з прысутнасцю Папапапа і дзяжурнага настаўніка, сняданак у сталоўцы да 8 гадзін, вучэбныя заняткі з 8 да 12 гадзін. А 12-й гадзіне — паўгадзіны перапынку з другім сняданкам і зноў заняткі да 16 гадзін. Пасля гэтага — абед. Пасля — практычныя заняткі ў садзе і гародзе, у сталярнай майстэрні, у класах спеваў і музыкі па прызначэнні. З 19 гадзін — выкананне дамашніх заданняў і падрыхтоўка да заўтрашніх заняткаў. А 21-й гадзіне вячэра, а 22-й — агульная малітва і адыход да сну. Перад кожным прыёмам ежы і пасля яго — малітва нараспеў. Напярэдадні святаў і ў святы — абавязковае багаслужэнне ў дамавой семінарскай царкве. Гэтая царква абслугоўвалася семінарскім папом, у дапамогу якому прызначаліся дзяк, царкоўны стараста і званар з ліку семінарыстаў. Кожны год на Вялікі пост (на канікулах) — гавенне, гэта значыць, споведзь з абавязковым прадастаўленнем даведкі пра гэта. Семінарыя мела ўласную амбулаторыю з доктарам<ref name="Міхалёнак"/>.
 
== Будынак ==
Радок 43:
… Семінарысты апошняга класа па чарзе выкладалі розныя прадметы ў пачатковым вучылішчы пры семінарыі, якое лічылася ўзорным. Выпускнікамі складаўся звычайна разгорнуты канспект урока ў форме пытанняў і адказаў. Канспект зацвярджаўся выкладчыкам адпаведнага прадмета і дырэктарам. На гэтых уроках прысутнічалі па чарзе выхаванцы трэцяга году навучання. Яны глядзелі, як вядуць урокі старэйшыя семінарысты. Па кожным уроку рабілася канферэнцыя, на якой спачатку выступаў сам практыкант, які аналізаваў свае памылкі, затым яго таварышы-семінарысты, пасля настаўнік узорнага пачатковага вучылішча, пасля — семінарскі выкладчык і дырэктар, пасля чаго практыкант атрымліваў адзнаку<ref name="Міхалёнак"/>.
 
У асноўным, семінарыя таксама з‘яўлялася мужыцкім універсітэтам, доступ у вышэйшыя навучальныя ўстановы быў абмежаваны па прычынах класавага характару і з-за заніжанага аб‘ёму семінарскай праграмы, асабліва па матэматыцы, мовах, фізіцы і іншых навуках. І толькі выпадкова некаторыя семінарыстаў з мужыкоў скончылі ўніверсітэт (напрыклад, Іван Новаш). Асноўная маса Папаўнялапапаўняла шэрагі народных настаўнікаў. Іншыя паступалі ў настаўніцкія інстытуты і працавалі настаўнікамі ў гарадскіх вучылішчах. Іншыя ж адхіляліся ад педагагічнага шляху і ішлі ў юнкерскія вучылішчы ці ў Папыпапы."<ref name="Міхалёнак"/>
 
У 1914 г. у Вільні выйшла кніга дырэктара семінарыі [[Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч|А. Ярушэвіча]] «Маладзечна і яго навучальныя ўстановы. Да пяцідзесяцігоддзя Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. 1864—1914» — крыніца звестак па гісторыі Маладзечна і гісторыі народнай адукацыі Беларусі ХIХ ст. у цэлым.