Берасцейская унія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Перад падзеямі: Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папы → Папы, папе → Папе з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэг: Ручны адкат
Радок 6:
Пачынаючы з кан. [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] ў Вялікім Княстве Літоўскім былі шырока прадстаўлены абедзве хрысціянскія канфесіі — праваслаўе і каталіцтва. Да [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] у ВКЛ назіраўся пэўны крызіс праваслаўя, якое не здолела стварыць уласную добраналаджаную сістэму адукацыі, што было заўважана сучаснікамі і былі спробы палепшыць становішча, але адбіўся і ціск які адчувалі праваслаўныя з боку ўлады.
 
Езуіт [[Пётр Скарга]] адмячаў стан праваслаўя ў ВКЛ так — «Папыпапы схалопелі, навука ўпала». Да таго, ва ўмовах Лівонскай вайны з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] арыентацыя на Маскву (цэнтр праваслаўя, з 1589 патрыярхія) было здрадніцтвам. У той час на Захадзе наглядаўся духоўны ўздым, ствараліся нацыянальныя цэрквы. Неабходнасць рэфармавання царквы разумелі беларускія праваслаўныя іерархі. Супадзенне гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэнне праваслаўнай Масквы, імкненне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ на ўмацаванне незалежнасці і памкненні [[Ватыкан]]а на акаталічванне княства) паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнай рэформы — увядзенню ўніяцтва (каталіцтва візантыйскага абраду).
 
У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб'яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі уніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі [[Іпацій Пацей]] і епіскап луцкі [[Кірыла Тарлецкі]]. Іх падтрымалі кіеўскі мітрапаліт [[Міхаіл Рагоза]], кароль і князь [[Жыгімонт Ваза]] і канцлер ВКЛ [[Леў Сапега]]. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны «33 артыкулы» — умовы аб'яднання, згодна з якімі:
Радок 20:
Пасля прыняцця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый — знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб'яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з [[Клімент VIII, Папа Рымскі|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з'ехаліся прыхільнікі уніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны кірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідарам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз'ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-каталіцкая царква.
 
Грамадства ўспрыняла ўвядзенне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала, асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала аніякіх змен — так не магла захавацца чысціня «першапачатковасці» хрысціянства. Увядзенне уніі прымалася як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныя дзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання Папепапе, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія кафедры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафата Кунцэвіча]] ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам — Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву.
 
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве, значна дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў{{крыніца?}}. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, збольшага не збыліся. Больш удала Ватыкан і Кракаў дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВКЛ. Пад час контррэфармацыі яны амаль усе перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць Беларускіх феадалаў страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.