Святы Прастол: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэгі: Ручны адкат Адменена
Радок 18:
Пасля паражэння ў [[1322]] годзе партыі [[гібеліны|гібелінаў]] (прыхільнікаў імператараў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] (пачынаючы з [[Гогенштаўфены|Гогенштаўфенаў]] (Швабская дынастыя)) у вайне з [[гвельфы|гвельфамі]] (прыхільнікамі Святога Прастола), рэзідэнцыя Святога Прастола ўсё яшчэ часова знаходзілася ў [[Авіньён]]е, куды была эвакуіравана з [[Рым]]а ў [[1309]] годзе. Вяртанне назад Святога Прастола ў Рым адбылося ў [[1377]] годзе ў пантыфікат [[Рыгор XI, Папа Рымскі|Рыгора XI]].
 
Да [[1871]] года Святы Прастол валодаў велізарнай дапаможнай суверэннай тэрыторыяй, якая займала практычна ўсю цэнтральную частку [[Апенінскі паўвостраў|Апенінскага паўвострава]] ([[Царкоўная дзяржава]], [[Папская вобласць]], [[Папская дзяржава]] — ''Stato della Chiesa або Stato Pontifico''). Папа як свецкі суверэн часам перадаваў тэрыторыі, якія належаць Святому Прастолу, пад поўнае свецкае кіраванне, ствараючы такім чынам свецкіх феадальных васалаў у асобе прызначаных ім кіраўнікоў. Такім кіраўнікам Папа прысвойваў тытулы герцагаў (рэдка маркізаў, менш значным васалам) і званне ганфаланьера Святой Царквы. Напрыклад, у [[1561]] годзе Папапапа [[Пій IV, Папа Рымскі|Пій IV]] (Джавані Анжэла дзі Медычы) дараваў тытулы вялікага герцага Тасканскага і герцага Фларэнцыі свайму пляменніку Козіма дзі Медычы, які ўжо да гэтага атрымаў у феадальнае валоданне [[Таскана|Таскану]] і [[Фларэнцыя|Фларэнцыю]] як папскі васал у рангу ганфаланьера і генерала Святой Царквы.
 
У [[1870]] годзе, падчас пантыфіката [[Пій IX, Папа Рымскі|Пія IX]], войскі караля Італіі Віктара Эмануіла II, падрыхтаваныя [[Джузэпэ Гарыбальдзі]], уварваліся на тэрыторыю Царкоўнай дзяржавы і шматкроць перавышаючымі сіламі здушылі супраціўленне ваенных фарміраванняў (і жандармерыі) Святога Прастола (узброеныя фарміраванні Святога Прастола на той момант складалі не больш за 17 000 чалавек), захапілі Рым. Яшчэ ў [[1861]] годзе, калі было абвешчана аб'яднанае [[Каралеўства Італія, 1861—1946|Каралеўства Італія]], Рым быў абвешчаны сталіцай гэтай дзяржавы (фактычна ёй быў Турын, рэзідэнцыя Віктара Эмануіла II як сардзінскага караля); з гэтага моманту валоданне Рымам, які знаходзіўся да Франка-прускай вайны пад французскай ваеннай абаронай, уяўляла для Італіі асобае палітычнае [[рымскае пытанне]].