Ордэн Белага Арла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэг: Ручны адкат
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
У 18 стагоддзі знак ордэна ўяўляў сабой залаты малюнак польскага арла, пакрытага белай эмаллю, накладзенага на залаты крыж з чырвонымі эмалевымі прамянямі. Яго насілі ў левага сцягна на светла-сіняй муаравай стужцы. Ордэн з'яўляўся вышэйшай узнагародай Рэчы Паспалітай, меў адну ступень. Уяўляў сабой медальён з выявай белага польскага арла і дэвізам "PRO FIDE, REGE ET LEGE" (За веру, караля і закон). Знак ордэна насіўся на стужцы белага колеру з чырвонымі палоскамі, ў [[1713]] годзе стужка стала сіняй. Кавалеры насілі яго на блакітнай стужцы, а кароль - на ланцугу, у звёнах якой чаргаваліся белыя арлы і медальёны з малюнкам святой Дзевы.
 
Пасля 1831 года адбыліся значныя змены у выяве ордэна. На ордэнскім знаку Белага Арла польская карона была заменена расійскай, а чырвоны ордэнскі крыж з белым аднагаловым арлом, змешчаны паверх двухгаловага расійскага арла. Зорка ордэна была захавана без істотных зменаў На васьміпрамянёвай залатой зорцы ў блакітным медальёне размясцілі малюнак маленькага чырвона-белага крыжа, а па крузе - дэвіз «Pro Fide, Rege et Lege". Стужка ордэна стала цёмна-сіняй. Узнагароджваць ордэнам сталі асоб не ніжэй IV класа Табелі аб рангах, г.зн. генерал-маёраў або сапраўдных стацкіх саветнікаў і вышэй. З [[1855]] года зорка ордэна, падараванага за ваенныя заслугі, стала дапаўняцца малюнкам двух перакрыжаваных мячоў, якія праходзяць праз яе цэнтр. У [[1882]] пачалі ўручаць дыяментавыя знакі да ордэну. Знак ордэна насіўся ў правага сцягна на цёмна-сіняй (муаравай) стужцы праз левае плячо, зорка насілася на левым боку грудзігрудзей. Ордэн Белага Арла быў узнагародай адносна рэдкай. Адным з самых вядомых яго кавалераў быў віцэ-адмірал [[Павел Сцяпанавіч Нахімаў]], ганараваны ордэна за абарону [[Севастопаль|Севастопаля]] ў гады [[Крымская вайна|Крымскай вайны]] 1853-55 гг. З 1915 года ордэн сталі вырабляць з некаштоўных металаў, а ў 1917 годзе з ордэнскага знака прыбралі кароны. Пры гэтым замест вялікай кароны змясцілі блакітны бант, а месца на зорцы, дзе быў дэвіз, прыкрылі залатымі лаўровымі галінамі.
 
[[Выява:Order of White Eagle Poland.jpg|thumb||left|150px|Ордэн Белага арла ў сучаснай Польшчы]]
Радок 44:
* [http://www.polskiedzieje.pl/artykul,idart-121,t-Order-Orla-Bialego Mustimus (wg Z. Puchalski «Dzieje polskich znaków zaszczytnych» i E. Potkowski «Zakony rycerskie.Polskie dzieje») «Order Orła Białego»]
* [http://www.prezydent.pl/download/gfx/prezydent/pl/defaultopisy/246/1/1/odznaczeni_orderem_orla_bialego_1992-2005.pdf Lista osób odznaczonych w latach 1992—2005 (.pdf)] — prezydent.pl
 
{{Бібліяінфармацыя}}