Баляслаў II Смелы: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
др (→‎top: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB)
Няма тлумачэння праўкі
 
Баляслаў праводзіў знешнюю палітыку ў традыцыях свайго прадзеда, [[Баляслаў I Храбры|Баляслава I Храбрага]]. Неаднойчы ўмешваўся ва ўнутраную палітыку суседзяў, як то [[Венгрыя|Венгрыі]], калі ён аказваў ваенную дапамогу герцагу [[Бела I|Беле]] супраць караля [[Андрэ I]] у [[1057]] годзе, а пазней, у [[1074]] годзе, дапамог [[Геза I|Гезе]] скінуць са стальца караля [[Каламан]]а. Абапіраючыся на саюз з Венгрыяй і Кіеўскай Руссю, Баляслаў II у [[1061]] годзе ўмяшаўся ў міжусобіцу ў [[Чэхія|Чэхіі]], але пацярпеў паражэнне. Пасля выгнання ў [[1068]] годзе з [[Кіеў|Кіева]] вялікага князя [[Ізяслаў Яраславіч|Ізяслава]], Баляслаў на наступны год здзейсніў паход на Кіеў і жорстка расправіўся з ворагамі Ізяслава.
 
Узмацненню міжнароднага прэстыжу польскай дзяржавы спрыяла таксама ўмяшанне Баляслава ў барацьбу за інвестытуру паміж імператарам [[Генрых IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Генрыхам IV]] і Папам Рымскім [[Рыгор VII|Рыгорам VII]]. Баляслаў выступіў на бокубаку апошняга: у [[1072]] годзе адмовіўся плаціць даніну імператару і аб'явіўаб’явіў аб незалежнасці Польшчы, а ў [[1074]] годзе прызнаў польскую дзяржаву [[лен]]ам папскага прастола. За гэта на наступны год Баляслаў атрымаў карону ад папы і стаў такім чынам каралём польскім.
 
У канцы [[1070-я|1070-х]] гадоў абвастрыліся ўнутраныя і знешнія праблемы Польшчы. Спробы Баляслава вярнуць да каралеўства [[Заходняе Памор'е]] поспехам не скончыліся. У [[1077]] годзе Баляслаў рушыў на Кіеў, бо Ізяслаў зноў страціў там уладу. Горад быў узяты, а Ізяслаў зноў стаў князем кіеўскім. Аднак, як толькі польскія войскі сышлі, супраць Ізяслава выступілі ворагі і забілі яго. Асноўная праблема была ва ўзмацненні незалежнасці польскай арыстакратыі, якую падтрымлівалі Чэхія і [[Свяшчэнная Рымская імперыя]]. Пасля катавання Баляславам [[біскуп]]а [[кракаў]]скага Станіслава, якога абвінавачвалі ў здрадзе, у краіне пачаўся мяцеж магнатаў. На чале паўстання стаў малодшы брат караля [[Уладзіслаў I Герман]]. У 1079 годзе Баляслаў быў скінуты са стальца і выгнаны з Польшчы. Свой прытулак ён знайшоў у Венгрыі, дзе памёр праз два гады.
{{succession box
|before = [[Казімір I Аднавіцель]]
|title = [[Спіс польскіх манархаў|Князь польскі]] <br /> з 1076 года - Кароль Польскі
|years = [[1058]]—[[1079]]
|after = [[Уладзіслаў I Герман]]