Фарысеі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
др Праўкі аўтарства Belarus2578 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Legobot
Тэг: Адкат
Радок 1:
'''Фарысеі''' — адна з трох старажытнаяэўрэйскіх рэлігійна-палітычных плыняў ([[секта|сект]]), якая ўзнікла ў эпоху росквіту [[дынастыя Макавеяў|дынастыі Макавеяў]] (~150 да н.э.).
 
Фарысеі выражалі інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў насельніцтва і аказвалі вялікі ўплыў на народныя масы, а часам і ўзначальвалі народныя паўстанні супраць рымскага панавання ў 1 ст. да н.э. Сваім заняткам яны лічылі тлумачэнне і выкладанне [[біблія|біблейскіх]] законаў, таму іх называлі яшчэ кніжнікамі. Фарысеі вялі строга пурытанскі вобраз жыцця і карысталіся папулярнасцю ў народзе. У пытаннях унутранай палітыкі фарысеі заўсёды былі на бокубаку народных нізоў і выступалі супраць памкненняў пануючага класа. Паколькі іх лозунгам было сцверджанне: «''Закон для народа, а не народ для закона''», народ ім давяраў і быў паслядоўнікам іх веравучэння, бо яны прызнавалі абавязковасць захавання ўсіх пастаноў старадаўніх законавучыцеляў і ўсіх старадаўніх народных звычаяў. На гістарычную арэну фарысеі выступілі ў часы жыцця іўдзейскага князя-першасвяшчэнніка [[Іаан Гіркан|Іаана Гіркана]] (~ 140 да н.э.). У канцы 1 ст. да н.э. у часы панавання [[Ірад Вялікі|Ірада Вялікага]] іх палітычная дзейнасць у грамадскім жыцці [[Іудзея|Іудзеі]] спынілася, і ўсю сваю далейшую дзейнасць яны сканцэнтравалі на даследаванні рэлігійнага закону, працягваючы захоўваць уплыў у народных масах.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы… С. 176.</ref>
 
== Гл. таксама ==