Менскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
др Праўкі аўтарства Belarus2578 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства JerzyKundrat
Тэг: Адкат
Радок 3:
Вылучаны з Полацкай зямлі да 1080-х гадоў, яшчэ пры жыцці кн. [[Усяслаў Полацкі|Усяслава Брачыславіча]], як удзел для яго сына [[Глеб Менскі|Глеба]]. Пасля смерці бацькі, менскі кн. Глеб, пры падтрымцы ці неўмяшальніцтве свайго сваяка вял. кн. кіеўскага [[Святаполк Ізяславіч|Святаполка]], значна пашырыў межы Менскага княства — да 1116 года апроч [[Мінск|Менска]] княства ўключала [[Друцк]], [[Орша|Оршу]], [[Копысь]] і, напэўна, іншыя землі. Пасля смерці вял. кн. Святаполка (1113) князь Глеб канфліктаваў з новым вял. кн. [[Уладзімір Манамах|Уладзімірам]], у 1116 годзе ён спаліў уладзіміраў горад [[Слуцк]] і вывеў палон. Вял. кн. Уладзімір пайшоў да Менска і прымусіў Глеба падпарадкавацца, адняў у ўсе ўладанні апроч Менска. Аднак Глеб канечна не змірыўся з Уладзімірам, таму ў 1119 годзе Менск захапілі кіеўскія войскі, Глеб трапіў у палон і неўзабаве памёр у кіеўскай турме, Менскае княства было падпарадкавана [[Кіеў|Кіеву]]. Толькі ў сярэдзіне XII ст. асобнае Менскае княства адноўлена, у 1146 годзе менскі сталец займаў сын Глеба — [[Расціслаў Глебавіч|Расціслаў]].
 
Сыны Глеба вярнулі ў склад Менскага княства Друцк, а таксама далучылі суседні [[Заслаўе|Ізяслаўль]], які, магчыма, разам з [[Лагойск|Лагожскам]] уваходзіў у Менскае княства яшчэ пры Глебе, але ў 1116 годзе быў адняты вял. кн. Уладзімірам. Некаторы час Друцк і Ізяслаўль былі Менскімі ўдзеламі, але неўзабаве Друцк быў страчаны Глебавічамі, а Ізяслаўль у 1160—1180-я гады неаднакроць параходзіў з рук у рукі, пакуль урэшце канечна не стаў уладаннем Глебавічаў. Тым часам Менскае княства мела цесныя сувязі з літоўцамі, якія неаднакроць выступалі на яго бокубаку.
 
У канцы XII ст. з Менскага княства вылучаецца [[Свіслацкае княства|Свіслацкі ўдзел]], які быў асобным княствам яшчэ пэўны час па далучэнні Менскага ўдзела да [[ВКЛ]]. Тым часам вядомы і [[Лагожскае княства|Лагожскі ўдзел]], які згадваецца ў 1186 годзе, але пазней ён злучаны непасрэдна з Менскам.