Пантэон (Рым): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэгі: Ручны адкат Адменена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа з дапамогай AWB
Тэг: Ручны адкат
Радок 6:
Храм упершыню пабудаваў [[Агрыпа|Марк Віпсаній Агрыпа]] пры імператары [[Актавіян|Актіавіяне Аўгусце]]. Аднак прыкладна ў [[80]] годзе н.э. храм быў знішчаны ў час вялікага пажару і зноў адбудаваны імператарам [[Адрыян]]ам. Храм пабудаваны ў класічным стылі і мае звычайны порцік з калонамі. Даволі арыгінальным элементам архітэктуры Пантэона з'яўляецца купал з адтулінай.
 
Першапачаткова храм быў прысвечаны ўсім паганскім багам, але ў [[609]] годзе рымскі папаПапа Баніфацый IV ператварыў храм у хрысціянскі і прысвяціў яго ўсім хрысціянскім святым. У часы [[Рэнесанс]]у храм, які стаў прыкладам для майстроў у час панавання моды на антычнасць, пачаў выкарыстоўвацца як магільня для вядомых людзей.
 
Храм з'яўляецца класічным прыкладам купальнага будынка. Прапорцыі яго вызначаюцца дасканаласцю: пры вышыні 42,7 м, амаль аднолькавай з дыяметрам купала (43,5 м), пры вышыні сцен, роўнай радыусу асноўнага, круглага ў плане аб'ёму, ва ўнутраную прастору ўпісваецца шар. Купал мае форму паўсферы, якая ляжыць на цыліндрычнай аснове. Пантэон узведзены з традыцыйных матэрыялаў — цэглы і бетону. Ён пакоіцца на падмурку глыбінёй 4,5 м, а таўшчыня сцен храма дасягае 6,3 м. Унутры іх ёсць пустоты, разлічаныя на памяншэнне вагі. Акрамя гэтага для трываласці і раўнамернага размеркавання нагрузкі выкарыстана строга прадуманая сістэма вялікіхі малых цагляных арак, папярочных перамычак. Знадворку круглым сценам проціпастаўлены васьмікалонны порцік карынфскага ордэра. Фактычна гэта адзінае ўпрыгожанне замкнёнага знешняга аб'ёму храма, у якім галоўны мастацкі эфект перанесены на ўнутраную прастору.
 
Стварэнню ўражання неабсяжнасці, велізарнага аб'ёму садзейнічаюць амаль усе элементы інтэр'ера — ад мармуровай падлогі, інкрустацый сцен, калон карынфскага ордэра, ніш для скульптуры, паясоў, што падкрэсліваюць падзел на ярусы, да кесаніраванага купала з амаль дзевяціметровай у дыяметры адтулінай для асвятлення. Менавіта кесоны ствараюць эфект несапраўднай перспектывы, падкрэсліваючы вышыню будынка.
 
Храм успрымаўся рымлянамі як увасабленне сусвету, а кожная дэталь яго ўбрання, народжаная геніем архітэктара, напаўнялася ў свядомасці асобы адчуваннем шматзначнасці мастацкага вобраза прасторы. На працягу стагоддзяў многія архітэктары імкнуліся пераўзысці ў сваіх збудаваннях Пантэон. Калі ў памерах гэта некаторым і ўдавалася, то ў адчуванні меры, прапорцый, кампазіцыі храм быў недасягальны.
Радок 24:
{{Рымскія цэрквы}}
{{Славутасці Рыма}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Храмы Рыма|*]]
[[Катэгорыя:Дахрысціянскія храмы Рыма]]
[[Катэгорыя:Пантэоны]]
 
 
 
 
 
 
 
{{Бібліяінфармацыя}}