Генрых X Горды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэгі: Ручны адкат Адменена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа з дапамогай AWB
Тэг: Ручны адкат
Радок 51:
Генрых Горды быў верным прыхільнікам імператара ў барацьбе з [[Штаўфены|Штаўфенамі]]: братамі [[Фрыдрых II, герцаг Швабіі|Фрыдрыхам II]], герцагам [[Герцагства Швабія|Швабіі]], асноўным супернікам Лотара за нямецкую карону на выбарах [[1125]] года, і [[Конрад III|Конрадам]], герцагам [[Герцагства Франконія|Франконіі]], абвешчаным сваімі прыхільнікамі каралём у [[1127]] годзе. Генрых беспаспяхова аблажыў Нюрнберг (1127 год), браў удзел у захопе Шпаера ([[1129]] год) і ўзяў Ульм ([[1134]] год). У 1129 годзе Генрых Горды паспрабаваў зманам захапіць у палон Фрыдрыха II, але пацярпеў няўдачу. Вайна завяршылася ў [[1135]] годзе, калі Штаўфены прызналі ўладу Лотара. Адначасова Генрых Горды ўвязаўся ў Баварыі ў канфлікт (які доўжыўся да [[1133]] года) за прызначэнне епіскапа Рэгенсбурга з Фрыдрыхам, графам Богена.
 
У 1136—1137 гадах Генрых суправаджаў імператара ў паходзе ў Італію. У Італіі Лотар дараваў яму тытул маркграфа Тасканы, а рымскі папаПапа [[Інакенцій II, Папа Рымскі|Інакенцій II]] перадаў яму тэрыторыі, якія раней належалі маркграфіні [[Мацільда Тасканская|Мацільдзе Тасканскай]].
 
Незадоўга да смерці, Лотар II прысвоіў Генрыху тытул герцага Саксоніі і перадаў каралеўскія рэгаліі. Калі імператар 4 снежня [[1137]] года памёр, Генрых Горды як яго зяць і, несумнеўна, найбольш магутны з князёў Германіі быў галоўным прэтэндэнтам на каралеўскую карону. Аднак каралём 7 сакавіка [[1138]] года быў выбраны былы антыкароль Конрад III, герцаг Франконіі. Генрых Горды перадаў Конраду каралеўскія рэгаліі, але адмовіўся падпарадкавацца яго патрабаванню адмовіцца ад аднаго з двух герцагстваў. Пасля няўдалай спробы дасягнуць пагаднення, кароль пазбавіў Генрыха абаіх герцагстваў. Саксонія была перададзена маркграфу [[Паўночная марка|Паўночнай маркі]] [[Альбрэхт Мядзведзь|Альбрэхту Мядзведзю]], сыну малодшай дачкі герцага [[Магнус, герцаг Саксоніі|Магнуса]], а Баварыя — маркграфу [[Аўстрыя|Аўстрыі]] [[Леапольд IV, герцаг Баварыі|Леапольду IV]]. Генрых Горды хутка атрымаў перамогу над Альбрэхтам у Саксоніі і збіраўся ўварвацца ў Баварыю, але раптам памёр у [[Кведлінбург]]у. Пахаваны ў [[Кёнігслутэр]]ы побач з Лотарам II.
Радок 90:
{{Wikidata/Ancestors}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Дынастыя Вельфаў]]
[[Катэгорыя:Герцагі саксонскія]]