Бенедыкцінцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэгі: Ручны адкат Адменена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа (2) з дапамогай AWB
Тэг: Ручны адкат
Радок 15:
}}
[[File:Fra Angelico 031.jpg|thumb|Святы Бенедыкт з Нурсіі]]
'''Бенедыкцінцы''' ({{lang-la|Benedictini}}, '''Ордэн св. Бенедыкта''', {{lang-la|Ordo Sancti Benedicti, OSB}}) — [[манах]]і найстарэйшага ў [[Еўропа|Еўропе]] каталіцкага манаскага ордэна [[Бенедыкт Нурсійскі|святога Бенедыкта]]. Заснаваны ў [[529]] г. [[Бенедыкт Нурсійскі|Бенедыктам Нурсійскім]] у горадзе Монтэ-Касіна ([[Італія]]). Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна — кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было правядзенне ўрачыстай літургіі.
 
== Гісторыя ==
У [[IX]]—[[X]] стст. кляштары ордэна мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі вялікія багацці. Гэта прывяло да адходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа ([[X]]—[[XI]] ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі: картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў. Бенедыкцінцы адыгралі вялікую ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі, умацаванні каталіцкай царквы і папства. У [[XIII]] ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. У [[1893]] г. Папа [[Леў XIII, Папа Рымскі|Леў XIII]] заснаваў федэрацыю бенедыкцінцаў, якая пацверджана статутам Папы [[Пій XII, Папа Рымскі|Пія XII]] у [[1952]] г. Гэты ж папаПапа ў [[1947]] г. прысвоіў Бенедыкту Нурсійскаму тытул «Бацька Еўропы», а папаПапа [[Павел VI, Папа Рымскі|Павел VI]] у [[1964]] г. абвясціў яго «патронам Еўропы».
 
== Бенедыкцінцы на Беларусі ==
У [[XI]]—[[XIII]] ст. бенедыкцінцы ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на славянскіх землях і ў Прыбалтыцы. У [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]] яны прыйшлі з Польшчы, на Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля [[Пінск]]а ([[1659]]—[[1855]] гады, фундатар ваявода полацкі [[Ян Караль Копаць|Ян Караль Копаць]]; заснаваны менахамі, якія прыйшлі з Монтэ-Касіна, таму атрымаў назву Castrum Cassinum — «Пастаянны лагер Касіна»), [[Мінск]]у ([[1700]]—[[1832]] гады, фундатар жонка менскага харунжага Стацкевіча), [[Нясвіж]]ы ([[1590]]—[[1872]] гады, фундатар Мікалай Радзівіл Сіротка), [[Слонім]]е ([[1669]]—[[1850]] гады, фундатар Ганна Пшэўдзецкая; першыя манашкі прыйшлі сюды з закрытага смаленскага кляштара, таму называўся Exulantki Smolenski). Былі і жаночыя кляштары, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак з шляхецкіх сем'яў. У ВКЛ манашкі-бенедыкцінкі мелі права прышываць да вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту, як напамінак пра ахвяры ордэну ў час [[Паўночная вайна (1655—1660)|Паўночнай вайны]]. Пасля далучэння беларускіх зямель да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] царскі ўрад аб'яднаў кляштары бенедыкцінцаў і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў у '''бенедыкцінска-цыстэрцыянска-камедула-картузскую''' кангрэгацыю. Пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстанняў 1830—1831]] і [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|1863—1864 гг.]] на Беларусі кляштары бенедыкцінцаў былі закрыты.
 
== Літаратура ==