Францыск Асізскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэгі: Ручны адкат Адменена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа (2), папы → Папы з дапамогай AWB
Тэг: Ручны адкат
 
Радок 38:
Яшчэ праз некаторы час у царкве св. Дзям’яна недалёка ад Ассізі Францыск маліўся перад выяваю Хрыста ўкрыжаванага, і нечакана Хрыстос на выяве ажыў ды звярнуўся да юнака са словамі: «Францыск, Францыск, адбудуй мой дом, бо глядзі, ён руйнуецца». Зразумеўшы гэта наўпрост, Францыск прадаў свайго каня і нейкія тканіны з бацькавае крамы, каб дапамагчы святару аднавіць будынак царквы. Абураны бацька паклікаў яго на біскупскі суд, і Францыску сказалі вярнуць грошы. Тады ён аддаў бацьку не толькі грошы, але і сваё адзенне, і з гэтага моманту стаў жабраком у Асізі, удзельнічаючы ўласнаю працаю ў адбудоўлі храмаў, сярод іх невялікай капліцы паблізу горада, якая звалася [[Парцыюнкала]]. Пазней Парцыюнкала стане ўлюбёным месцам францысканцаў.
 
У лютым [[1209]] Францыск чуе на імшы чытанне з Евангелля паводле Мацея, ў якім Хрыстос заклікае вучняў ісці прапаведваць ягонае слова, нічога не беручы з сабою, і адчувае, што гэта ягонае пакліканне. З гэтага моманту ён пачынае прапаведваць пакаянне. Хутка да яго далучаецца першы вучань, Бернарда, які аддае ўсю сваю маёмасць на аднаўленне святыняў. За год колькасць вучняў дасягае адзінаццаці. Супольнасць заве сябе «''fratres minores''», г.зн. «меншыя браты». Ад самага пачатку гэтыя прапаведнікі адрозніваюцца ад іншых надзвычайнай бадзёрасцю, славячы Бога не толькі казанямі, але і спевамі. У тым жа [[1209]] годзе Францыск вядзе наванароджаную супольнасць у Рым, каб атрымаць дабраславенне папыПапы Інакенція III. Папа спачатку адмаўляе ім у аўдыенцыі, але на наступную ноч бачыць сон, у якім сцяну царквы, якая вось-вось абваліцца, падтрымоўвае маленькі чалавек у жабрацкае вопратцы. Ранкам ён разумее, што чалавек у сне — гэта той самы жабрак, што прыходзіў да яго днём раней, прымае меншых братоў і дабраслаўляе іх.
 
Супольнасць працягвае прапаведніцкую дзейнасць. Казані Францыска кранаюць Клару, дзяўчыну з высакароднай сям’і, і яна вырашае пайсці ў манашкі. Калі высвятляецца, што яе бацькі супраць такога выбару дачкі, Францыск і ягоныя вучні дапамагаюць Клары збегчы з дому, і яна засноўвае манашаскі ордэн Бедных Жанчынаў, які ў прастамоўі называюць часта ордэнам Кларысаў.
Радок 48:
[[29 верасня]] [[1220]] году Францыск перадае кіраванне ордэнам брату П’етра Канціні. Брат П’етра ў хуткім часе памірае, і яго змяняе брат Элія.
 
[[29 лістапада]] [[1223]] папаПапа Ганоры II зацвердзіў статут ордэну.
 
[[17 верасня]] [[1223]] падчас малітвы на гары Альверна Францыску з’явіўся вобраз укрыжаванага [[серафім]]а. Калі ён знік, на руках, нагах і грудзях Францішка засталіся [[стыгматы]] — раны на ўзор ранаў укрыжаванага Хрыста. Манах, які быў сведкам гэтага здарэння, расказаў аб ім толькі пасля смерці Францыска.
Радок 58:
== Кананізацыя і ўшанаванне ==
 
[[16 ліпеня]] [[1228]], калі не мінула яшчэ і двух гадоў са смерці Францыска, папаПапа Рыгор IX абвясціў яго святым булаю ''Mira Circa Nos''. Сёння Францыск — адзін з найбольш шануемых каталіцкіх святых, а ягоная магіла ў Асізі — мэта шматлікіх паломніцтваў.
 
== Паслядоўнікі ==