Вормскі канкардат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэг: Ручны адкат
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папам → Папам (2), папе → Папе з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Вормскі [[канкардат]]''' ({{lang-la|Pax Wormatiensis cum Calixto II}}, таксама вядомы як {{lang-la|Pactum Calixtinum}}) — кампраміснае пагадненне паміж рымскім папамПапам [[Калікст II, Папа Рымскі|Калікстам II]] і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі [[Генрых V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Генрыхам V]], які завяршыў барацьбу за інвестытуру. Заключаны [[23 верасня]] [[1122]] года ў [[Вормс]]е. Ратыфікаваны на [[Першы Латэранскі сабор|Першым Латэранскім саборы]] (1123 год).
 
Паводле ўмоў Вормскага канкардату, абодва бакі даравалі адзін аднаму сапраўдны мір, кароль абавязаўся вярнуць папеПапе і мясцовым цэрквам захопленую ў ходзе канфлікту маёмасць. Пагадненне ўрэгулявала спрэчныя пытанні ў прызначэнні царкоўных іерархаў. Яно прызнала дваістасць становішча біскупаў, якія ўваходзілі адначасова і ў царкоўную, і ў феадальную іерархію. Імператар адмаўляўся ад права надзяляць прэлатаў кольцам і кіем - сімвалам духоўнага звання, якое давалася папамПапам або яго легатамі. За імператарам захоўвалася права надзяляць біскупаў ленамі і свецкай уладай, уручаючы ім [[скіпетр]]. Папа пайшоў на тры буйныя саступкі. Ён прызнаў, што біскупы павінны несці васальныя абавязкі перад імператарам, пагадзіўся на прысутнасць імператара пры абранні біскупаў на нямецкай тэрыторыі і дазволіў імператару выказваць сваё меркаванне ў спрэчных выпадках. Імператар у сваю чаргу абяцаў, што выбары будуць праходзіць без сімоніі і прымусу. У Італіі і Бургундыі імператар пазбавіўся права прымаць удзел у абранні і ўручаў інвестытуры па сканчэнні шасці месяцаў. У цэлым, канкардат быў больш выгадным папе, чым імператару.
 
== Літаратура ==
Радок 7:
* Reynolds, Susan ''Fiefs and Vassals, The Medieval Evidence Reinterpreted'', Oxford University Press, 1994
* Davis, R. H. C. “A History of Medieval Europe, From Constantine to Saint Louis”, Longmans, Ninth Printing, 1966
* Dahmus, Joseph, ''The Middle Ages, A Popular History'', Doubleday & Company, Inc. Garden
 
[[Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XII стагоддзя]]