Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 116:
* {{За}}. Згодны амаль з кожным аргументам Арцёма. Асабліва актуальна зрабіць змены для таго, каб было зручна чытачам гугліць (можна шмат казаць пра тое, што зручнасць пошуку інфармацыі імі ў глабальнай сетцы не мае значэння для нас як рэдактараў, але гэта проста нейкі эскапізм, уцёк ад рэальнасці; да таго ж, не трэба забывацца, што Вікіпедыя была створана менавіта з асветніцкімі мэтамі, таму павінна дасягаць як мага большай колькасці людзей, якія шукаюць хоць нейкую інфармацыю). Скажу як рэдактар, што рабіць вікіфікацыю ў сучаснай сістэме — гэта суцэльныя пакуты, асабліва калі бярэш інфу адкульсьці, дзе імя па бацьку проста не пазначаецца. Так, пакуль у нас 200 тысяч артыкулаў, гэта не надта заўважна, але паглядзіце на іншыя моўныя раздзелы (найперш, англійскі) — і пабачыце, наколькі ўдакладненні ў дужках дапамагаюць і чытачам, і рэдактарам. --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 23:56, 26 лютага 2021 (+03)
* {{За}} Няма чаго дадаць да вышэй сказанага + абмяркоўвалася неаднаразова па ранейшых спасылках. --[[Удзельнік:Hwizrotwolf|Hwizrotwolf]] ([[Размовы з удзельнікам:Hwizrotwolf|размовы]]) 00:07, 27 лютага 2021 (+03)
* {{За}}. Хапіла б і аднаго аргумента пра месца ў выніках інтэрнэт-пошуку - цяперашняя сітуацыя наўпрост шкодзіць функцыянальнасці рэсурса. Але апроч таго - прынамсі ў выпадку літаратараў здаецца дзіўным і непрактычным, калі ў загалоўку артыкула стаіць не тое, што на вокладках кніг. Здаецца, цалкам дастаткова мець імя-па-бацьку ў тэксце артыкула, гэта такая ж дадатковая інфармацыя, як дата ці меца нараджэння. [[Удзельнік:AntonBryl|AntonBryl]] ([[Размовы з удзельнікам:AntonBryl|размовы]])
 
=== Варыянт 2 (ужываць імя па бацьку для удакладненняў) ===