Розніца паміж версіямі "Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку"

Сп. [[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч]], прачытаў, але так і не зразумеў якім чынам, гэта дапаможа выправіць сітуацыю вось з гэтым → [[Вікіпедыя:Форум#З Міжнародным Днём роднай мовы|папулярнасць]]--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 22:28, 26 лютага 2021 (+03)
: [[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]], будзем трапляць у першыя радкі Гугла пры беларускамоўным пошуку. У выніку, забярэм сабе амаль усе адсоткі тарашкевіцы. Ды і ў цэлым алгарытмы Гугла працуюць так, што і пры пошуку на рускай мове ў першую старонку трапляць будзем (калі тэма артыкула мае нейкую сувязь з Беларуссю, а пошук адбываецца з яе тэрыторыі). --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 00:00, 27 лютага 2021 (+03)
:: Справа ў тым, што БелВікі (тараш.) — гэта 0,4 адсоткі, калі ў сваю чаргу, РусВікі з імём па бацьку — 85,2))) Гэта барацьба з ветракамі, бо ў большасці насельніцтва Гугл «настроены» на рускамоўны пошук. І ў гэтай сітуацыі, пакіньце хоць проста прозвішча, але яно на першую старонку выкідваць будзе артыкулы на рускай мове. Так працуе Гугл, а не БелВікі, ці РуВікі са сваімі імёнамі па бацьку. Існуюць тысячы артыкулаў у АнглВікі, якіх не існуе нават у РуВікі, якія лёгла перкладаюцца на беларускую мову, што значна палепшыць «папулярнасць», замест 0,4% БелВікі (тараш.). А мы, топчамся на месцы і прыдумляем сабе праблемы.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 00:25, 27 лютага 2021 (+03)
 
{{Зноскі}}