Ганна Мастоўская-Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
У 17 год была выдадзена замуж за старэйшага за яе на два гады мінскага старосту [[Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі|Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага]], род якога нядаўна авалодаў у спадчынны [[Заслаўе]]м пад Мінскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году абралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом [[Чатырохгадовы сейм|Чатырохгадовага сейму]] і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных справаў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасці<ref name="Дз">{{артыкул|аўтар=[[Язэп Янушкевіч]] |загаловак=Папярэдніца Баршчэўскага і Караткевіча |спасылка= http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/radz2302ec.html?OpenDocument|мова= |выданне=[[Дзеяслоў (2002)|Дзеяслоў]] |тып=часопіс |год= красавік—май 2006|том= |нумар= |старонкі= |doi= |issn=|archiveurl=http://www.peeep.us/1cfaf645 |archivedate=26 жніўня 2014}}</ref>. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Юрсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazetк Narodow№ i Obc№» («{{lang-be|Газета айчынная і замежная}}»). Пасля перамогі [[Таргавіцкая канфедэрацыя|таргавіцкай канфедэрацыі]] газета была ў 1792 годзе закрыта, а Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэздэн, Швейцарыя, Францыя). Па вяртанні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зняволеньне: расійскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы французскіх рэвалюцыянераў. Намаганнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэкларацыю на вернападданьніцтва расейскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у [[Паўстанне 1794 года|інсурэкцыі 1794 году]] на баку [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша Касцюшкі]], за што быў этапіраваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казематы. Намаганнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны развяліся.
 
Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе. Тым не менш энергічная літаратурная дзейнасьць Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве. І ў 1806 годзе ў [[Горад ВільнюсВільня|ВільнеВільні]] выйшаў найпершы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесцей, напоўненых таямнічымі прыгодамі «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх» «Матыльда і Даніла» ды іншыя<ref name="Дз" />. Так сама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Саламандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку»<ref>{{артыкул|аўтар=Ірына Бурдзялёва |загаловак=Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага |спасылка= |мова= |выданне= |тып= |год= |том= |нумар= |старонкі=2 |doi= |issn=}}</ref>.
 
Памерла на схіле 1833 году ў [[Заслаўе|Заслаўі]].