Барыс Сямёнавіч Цельпухоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 3:
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. У 1914 годзе бацьку мабілізавалі ў царскую армію і Барыс разам з маці дапамагаў гадаваць трох братоў і чатырох сясцёр. БарысЁн разам з імімі займаўся сельскай гаспадаркай.У 1924 годзе ўступіў у камсамол.
 
Маршал, Двойчы Герой Савецкага Саюза І.І. Якубоўскі ў кнізе "Земля в огне» успамінаў: «У той час у нас узнікла камсамольская ячэйка ў вёсцы Чашнікі. Там мяне, шаснаццацігадовага юнака, і прынялі ў шэрагі камсамола. Першым сакратаром ячэйкі быў Барыс Цельпухоўскі (цяпер Барыс Сямёнавіч - генерал, вядомы вучоны, ваенны
гісторык)» <ref> Якубовский, И.И. Земля в огне//https://royallib.com/read/yakubovskiy_ivan/zemlya_v_ogne.html#102400 </ref>.
 
15 кастрычніка 1925 года ён быў прызваны ў Чырвоную Армію і да кастрычніка 1926 году служыў курсантам палкавой школы 192 стралковага палка. У лістападзе 1926 года прызначылі адказным арганізатарам камсамольскай арганізацыі 192 стралковага палка 64 стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. А праз год ён выконваў пасаду палітрука акруговай школы сувязі БВА. Паралельна з гэтым паступіў на вучобу ў Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
У 1930 годзе скончыў курсы ўдасканалення камандна-палітычнага складу ім. Ф. Энгельса ў г. Ленінградзе і прызначаны камандзірам роты 191 палка 64 стралковай дывізіі. Працягнуў вучобу і ў Смаленскім педінстытуце, які скончыў у 1932 годзе.
 
Улетку 1932 года скончыў курсы ўдасканалення механізаваных і матарызаваных войск пры ваеннай акадэміі ім. І. Сталіна, і пасля заканчэння іх быў прызначаны камандзірам вучэбнай танкавай роты пры ваеннай акадэміі ім. У.І. Леніна.
 
У 1934 годзе прызначаны старэйшым выкладчыкам гісторыі, а з мая 1937 года па травень 1941 гады працаваў начальнікам кафедры гісторыі Маскоўскага ваенна-палітычнага вучылішча.