Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Доктар філасофскіх навук (1986), кандыдат філалагічных навук (1952), прафесар (1988).
У гады Другой сусветнай вайны дабравольцам пайшоў на фронт. Ваяваў у партызанскай брыгадзе Канстанціна Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
Пасля вайны скончыў філалагічны факультэт БДУБеларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). З 1963 выкладаў у БДУ, з 1994 у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры, адначасова з 1998 у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны.
Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых прац па праблемах філасофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Лічыць, што культура ўяўляе сабой складаную і ў той жа час вельмі цэласную сістэму з выразнай іерархічнай будовай, у структуру якой уваходзяць матэрыяльная культура, мастацкая культура і культура духоўная. Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі яе з гегелеўскай дыялектыкай, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965-м незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, была пастаўлена найактуальная праблема ўзаемадзеяння розных культур.
Аўтар манаграфій «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher - Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007) і інш.