Розніца паміж версіямі "Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку"

* {{За}} [[Удзельнік:Pierre L'iserois|Pierre L'iserois]] ([[Размовы з удзельнікам:Pierre L'iserois|размовы]]) 18:17, 27 лютага 2021 (+03)
* {{За}} Імёны па-бацьку ў беларускай традыцыі паступова перайшлі ў прозвішчы, але адрадзіліся дзякуючы расейскай і савецкай традыцыям (праўда, па-беларуску, каб ня блытацца з прозвішчамі імёны па-бацьку пісаліся кшталту «Янаў сын», ці проста «Янаў». Савецкая ж і імперская традыцыя прымушаюць гарадзіць нейкія дзіўныя канструкцыі кшталту Антон Іванавіч Луцкевіч (пры тым, што ягоны бацька меў імя Ян, а сям’я каталіцкай). Мы ўжо пачалі рабіць выключэнні для пісьменнікаў, бо з імёнамі па-бацьку яны маюць горшую пазнавальнасць, таму лічу што поўнае прыбіранне імён па-бацьку ня дасць нам ніякіх ускладненняў.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Размовы з удзельнікам:Liashko|размовы]]) 18:23, 27 лютага 2021 (+03)
* {{За}}. Прызнаю, што ў мяне перадузятае стаўленне, бо я найперш гляджу на практыку ангельскамоўнага праекта. Але вельмі моцны фактар пашуковай бачнасці артыкулаў, што прыводзіць да большага попыту: 1) мы шукаем, запытаўшы імя і прозвішча 2) калі што, удакладняем, што шукаем футбаліста, мільянера ці папу рымскага. Гэта больш значна, чым фактар «у тэксце мы рэдка карыстаемся імем па-бацьку, таму прасцей рабіць спасылкі» — гэта валідны аргумент толькі для моваў без такой, як у нас, граматыкі (напр. ангельская). Асабіста-асабістае меркаванне адносна імёнаў па-бацьку заўсёды было адмоўнае, бо ў мяне ў графе «імя па-бацьку» стаіць нескажонае літоўскае імя майго бацькі. А ў маёй дачкі ў пашпарце імя па-бацьку проста адсутнічае. Putting money where my mouth is, проста кажучы. 😁 — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Размовы з удзельнікам:Wizardist|г]] [[Адмысловае:Contributions/Wizardist|+у]]</sup> 23:36, 27 лютага 2021 (+03)
 
=== Варыянт 2 (ужываць імя па бацьку для удакладненняў) ===