няма тлумачэння праўкі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэкст перапісаны на падставе артыкула майго аўтарства з Энцыклапедыі Вялікага Княства Літоўскага. |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1:
'''Павятовы соймік''' — у 16—18 ст. сход [[Шляхта|шляхты]] [[Павет (Вялікае Княства Літоўскае)|павета]] ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]] і ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]], дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права; форма самарэалізацыі шляхецкай супольнасці павета і дзяржаўна-прававы інстытут, дзякуючы якому шляхецкая супольнасць была здольная прымаць рашэнні<ref name=":0">Радаман, Андрэй. Соймік // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Кадэцкі корпус – Яцкевіч. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мінск : БелЭн, 2006. C. 615–617.</ref>.
Генетычна ўзыходзіць да [[веча]] і з’ездаў баяр-шляхты пэўнай зямлі. У 1511 годзе [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт І Стары]] ўпершыню заклікаў [[Намеснік|намеснікаў]] памежных зямель склікаць шляхту па паветах і прапанаваў выбраць па 2 прадстаўнікі ад павета для ўдзелу ў [[Сойм Вялікага Княства Літоўскага|сойме]]. Паступова гэта практыка ўкаранілася, але шляхце не забаранялася прымаць удзел у сходах [[Сойм|сойма]] і пагалоўна. На вайсковым з’ездзе ў [[Менск|Менску]] (лістапад 1564 - студзень1565 г.) адбыліся сходы шляхты некаторых паветаў ([[Новагародскі павет|Новагародскага]], [[Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Слонімскага]], [[Берасцейскі павет|Берасцейскага]], [[Менскі павет|Менскага]]), на якіх былі абраны кандыдаты на земскія судовыя пасады, а на Віленскім сойме 1565—66 гг. шляхта ўсёй дзяржавы звярнулася да [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта ІІ Аўгуста]] з прапановай увесці ў ВКЛ на ўзор [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польскага каралеўства]] павятовыя соймікі. Віленскі прывілей 1565 года ўстанавіў у ВКЛ павятовыя соймы (перадсоймавыя соймікі) як курыю для абрання паслоў на сойм (па 2 паслы ад павета). [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566|Статут ВКЛ 1566]] вызначыў час перадсоймавых соймікаў — не пазней як за 4 тыдні да сойма, паводле [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута ВКЛ 1588]] — 6 тыдняў. Для апавяшчэння павятовай шляхты пра пытанні, якія выносіліся на разгляд сойма, вялікі князь пасылаў у паветы гаспадарскіх паслоў з соймавымі лістамі, якія павінны былі ўручацца гродскаму суду не пазней чым за 2 тыдні да пачатку сойміка. Ваяводы (у [[Віленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Віленскім]],
Акрамя соймікаў, якія фармальна склікаліся гаспадаром, былі з’езды ці сходы, што збіраліся па ўласным жаданні павятовай шляхты. Надзвычайныя шляхецкія з’езды часоў міжкаралеўя ўпершыню ў ВКЛ пасля смерці [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта ІІ Аўгуста]] ў канцы 1572 - пачатку 1573 г. Пазней падобныя соймікі, якім фактычна і юрыдычна належала ўлада да выбрання новага манарха, атрымалі назву каптуровых. Арганізаваныя на прынцыпах канфедэрацыі, яны стваралі канфедэратыўную ўладу і каптуровы суд. Закон і практыка прызнавалі значэнне сходаў павятовай шляхты ў час земскіх судовых рокаў і гродскіх рочкаў. Такія сходы маглі скончыцца прыняццем ухвал пра публічныя справы, часта ў форме процістаяння дзеянням адміністрацыі. Соймавыя канстытуцыі 1659 і 1717 гг. забаранілі склікаць соймікі без універсала манарха.
Дэпутацкія (трыбунальскія, грамнічныя) соймікі прадугледжваліся законам 1581 г. для выбрання галоўных суддзяў у склад [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]]. Яны збіраліся самастойна штогод 2 лютага на свята Маці Божай Грамнічнай. Дэпутацкі соймік мог супадаць з перадсоймавым або элекцыйным, пазней з гаспадарчым соймікам.
На элекцыйных сойміках шляхта выбірала электаў (кандыдатаў) на пасады суддзі, падсудка і пісараземскага павятовага суда (з 1564—66 гг.), падкаморыя, харужага (з 1589 г.) і некаторыя іншыя ўрады. Вялікі князь быў абавязаны выдаць намінацыйны прывілей аднаму з выбраных на сойміку кандыдатаў. Прадугледжвалася авансаванне (прасоўванне) на элекцыйных сойміках земскага пісара або падсудка па пасаду суддзі і земскага пісара на падсудства. Канвакацыйны сойм 1764 г. скасаваў урад падсудка, павялічыўшы колькасць земскіх суддзяў да 4-х, якіх выбіралі на сойміках большасцю галасоў. Пасля працяглай барацьбы шляхта атрымала права на выбранне кандыдатаў на ўрады павятовага харужага і падкаморыя, што было замацавана ў [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статуце ВКЛ 1588]] г. У 17 ст. павятовая шляхта атрымала права прадстаўляць манарху электаў і на вышэйшую пасаду ў павеце — [[Павятовы маршалак|павятовага маршалка]] (што прадугледжвалі соймавыя канстытуцыі 1631 і 1669 гг.), аднак на практыцы гэта адбывалася з канца 1680-х г. Магчыма, у 17 ст. віленскі і трокскі соймікі выбіралі электаў на ўрады
Гаспадарчы соймік прымаў ухвалы па справах павета, размеркаванні падаткаў, ухваленых соймам, выбіраў падатковых паборцаў і кантраляваў іх дзейнасць, ухваляў ваяводскія падаткі, прымаў рашэнні пра выдаткі з ваяводства скарбу, ухваляў вярбоўку павятовых жаўнераў і вызначаў іх начальнікаў; з сярэдзіны 17 ст. выбіраў камісараў у [[Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Скарбовы трыбунал ВКЛ]]. На попісавых з’ездах адбываліся шляхецкія попісы войска.
Соймік як элемент сістэмы органаў дзяржаўнай улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай) меў падвойны характар, адначасова быў парламенцкім інстытутам дзяржавы і органам мясцовай улады і самакіравання. Шляхта бачыла у сойміках непасрэднае прадстаўніцтва сваіх інтарэсаў і імкнулася пашырыць сферу іх дзейнасці і кампетэнцыю. Арганізацыйныя формы соймікаў, спосаб іх функцыянавання, прававыя стасункі да іншых дзяржаўных інстытутаў і розныя аспекты іх дзейнасці былі толькі часткова ўрэгуляваны нормамі пісанага права. Правядзенне рэформ соймікавага ладу пачалося ў перыяд праўлення [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] [1764—1795], які злучыў барацьбу за сапраўдную рэалізацыю ўладных паўнамоцтваў караля з утварэннем уласнай партыі і імкненнем пазбавіць магнатаў іх кліентэлаў. На каранацыйным сойме 1764 г. прынята канстытуцыя, якая дакладна вызначыла парадак правядзення соймікавых пасяджэнняў. Тады ж было прынята рашэнне, што дэпутатам, паслом ці ўраднікам мог стаць толькі шляхціц, які дасягнуў поўных 23 гадоў. На падставе выдадзенага на сойме 1768 г. парадку саймікавання на павятовых сойміках маглі з’яўляцца толькі асобы, якія нарадзіліся ў ВКЛ, дасягнулі поўных 18 гадоў і мелі нерухомасць дзедзічную (спадчынную), застаўную, пажыццёвую ці на чыншавым праве, а таксама сыны і браты ўладальніка. Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гг. прыняў 24.02.1791 закон «Соймікі», пазней аднесены [[Канстытуцыя 3 мая 1791 года|Канстытуцыяй 3
== Глядзіце таксама ==
|