Тарпеда (стадыён, Жодзіна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: напрыканцы → пад канец з дапамогай AWB
 
Радок 16:
 
== Гісторыя ==
Ідэя будаўніцтва стадыёна ўзнікла ў 1965 годзе, і ўжо напрыканцыпад канец года пачаліся будаўніча-мантажныя работы. У лістападзе 1969 стадыён «Тарпеда» афіцыйна ўступіў у строй. На месцы цяперашняй заходняй трыбуны былі ўзведзены месцы для 5 000 чалавек. З самага адкрыцця стадыён стаў хатняй арэнай мясцовай футбольнай каманды «Ракета» (сучасная назва [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]]).
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. У 2005 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя спартыўнай арэны, якая праходзіла ў некалькі этапаў і скончылася ў 2013. За гэты час была пабудавана ўсходняя трыбуна, над заходняй быў узведзены дах. Цяпер гэтыя дзве трыбуны ўмяшчаюць ледзь больш за 6,5 тысяч месцаў. У 2013 годзе былі ўсталяваныя электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. Праведзена ўкладка сучаснага пакрыцця бегавых дарожак. Каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае футбольнае поле са штучным пакрыццём і трыбунай на 500 гледачоў. Газон на стадыёне натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.