Цэнтральны (стадыён, Гомель): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: Напрыканцы → Пад канец з дапамогай AWB
Радок 17:
На тэрыторыі сучаснага стадыёна ў канцы XIX стагоддзя была пустка, на месцы якой затым размяшчаўся іпадром са стайнямі. Крыху пазней на месцы іпадрома быў пабудаваны велатрэк, які належаў пажарнаму таварыству Гомеля. Сам жа комплекс уключаў не толькі трэк, але і амфітэатр, плошчу, пажарнае дэпо і некалькі іншых пабудоў. У 1920-я гады ў Гомелі з’явілася першая футбольная каманда — «Чыгуначнік». Тады ж фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» пачало будаўніцтва стадыёна. За час свайго існавання спартыўны аб’ект шмат разоў мяняў назву: «Школьны», «Спартак», «імя Кірава», «Гомсельмаш».
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. НапрыканцыПад канец 1990-х гадоў было прынята рашэнне аб капітальнай рэканструкцыі арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Гомельграмадзянпраект», аўтарам праекта з’яўляецца С. А. Кацора. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна.
 
Праектам прадугледжвалася будаўніцтва чыста футбольнага стадыёна, разлічанага на 15 тысяч гледачоў (пазней умяшчальнасць была паменшана да 14 307 месцаў). Над усімі чатырма трыбунамі ўзведзены дах, з’явіліся асвятляльныя мачты. У паўднёвай трыбуне былі абсталяваны распранальні для каманд і суддзяў, ложа для ганаровых гасцей, прэс-цэнтр. На заключным этапе рэканструкцыі ўсталяваныя сучаснае электроннае табло, падагрэў футбольнага поля і сістэма арашэння, заменена дрэнажная сістэма. Падтрыбунныя плошчы былі адведзены пад адміністрацыйна-бытавыя, аздараўленчыя і камерцыйныя памяшканні.