Ліберыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: Напрыканцы → Пад канец з дапамогай AWB
Радок 32:
|Працэнт вады=1%
|Месца па насельніцтву=125
|Насельніцтва=4 689 021<ref name="cia.gov">https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html</ref>
|Год ацэнкі=2017
|Шчыльнасць насельніцтва = 40
Радок 44:
Дзяржаўная мова — англійская, у стасунках ужываецца каля 20 мясцовых моваў.
 
Ліберыя з'яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у [[Афрыка|Афрыцы]] (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў [[Ліга Нацый|Лігі Нацыяў]] і [[Арганізацыя аб'яднаных нацый|ААН]]. Сёння з'яўляецца сябрам ААН, [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]], дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са [[ЗША|Злучанымі Штатамі Амерыкі]], як эканамічна, так і культурна. НапрыканцыПад канец ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў [[Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы|эпідэміі ліхаманкі Эбола]], і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "[[Мілан (футбольны клуб)|Мілан]]а" [[Джордж Веа]].
 
З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85% насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную рысу беднасці.
 
== Этымалогія ==
"Ліберыяй" гэтую зямлю назвалі ў 1824 годзе амерыканскія чарнаскурыя каланісты. У перакладзе на еўрапейскія мовы назва азначае "свабодная краіна"
 
== Геаграфія ==
Радок 65:
Усе галоўныя рэкі краіны цякуць у паўднёва-заходнім кірунку, самыя доўгія з іх бяруць пачатак на плато ў суседняй Гвінеі. Мяжа са С'ера Леонэ праходзіць па рацэ Мана, з Кот-д'Івуарам — па рацэ [[Кавалі (рака)|Кавалі]]. Манровія размясцілася побач з вусцем ракі Сент-Пол.
 
Следам за рэльефам і кліматам змяняюцца краявіды. На ўзбярэжнай нізіне захаваліся балоты і [[мангры]]. Узгоркі цэнтральнай часткі пакрытыя вільготнымі экватарыяльнымі лясамі. Увогуле [[лес|лясамі]] занятая амаль што палова тэрыторыі Ліберыі і менавіта тут засталося каля 40 % усіх лясоў экарэгіёна Верхняя Гвінея. Паўночныя пласкагор'е і невысокія горы, дзе ўжо з'яўляецца досыць працяглы сухі сезон, пакрытыя [[Саванна|саванамі]] слановае травы і напаўлістападнымі лясамі.
 
== Гісторыя ==
Радок 72:
імперый [[Імперыя Малі|Малі]] і [[Дзяржава Сангай|Сангай]], а таксама апустыньвання цэнтральных раёнаў. У ХVI-XVI стагоддзі свае факторыі для гандлю рабамі тут мелі партугальцы, англічане і галандцы. Апошнія называлі ўзбярэжжа Пярцовым берагам.
 
Узнікла Ліберыя дзякуючы намаганням Амерыканскага Каланізацыйнага Таварыства, якое верыла, што былыя рабы здолеюць займець свабоду і дабрабыт на сваёй гістарычнай радзіме. У [[1821]] г. паміж Таварытвам і мясцовымі плямёнамі была падпісана дамова, дзякуючы якой вызваленыя [[Рабства|рабы]] маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. Паміж 1822 і 1861 больш за 15 тысяч вызваленых і свабоднанароджаных неграў і 3200 афракарыбцаў перасяліліся з Амерыкі ў Ліберыю.
 
[[File:Joseph Jenkins Roberts.jpg|thumb|Джозеф Робертс]]
[[26 ліпеня]] [[1847]] г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі і рэспубліканскі дзяржаўны лад паводле амерыканскай мадэлі. Першым прэзідэнтам стаў [[Джозеф Джэнкінс Робертс|Джозеф Робертс]]. Цікава, што Злучаныя Штаты прызналі незалежную Ліберыю толькі падчас [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны]] ў 1862 годзе.
 
Амерыкана-ліберыйцы не зліліся з мясцовымі плямёнамі, якія аднеслія да перасяленцаў варожа і нават рабілі ўзброеныя набегі. І сталася так, што 5 % насельніцтва з амерыканскімі каранямі сфармавалі падітычную эліту, астатнія ж не былі нават грамадзянамі. Адукацыя і ахова здароўя насельніцтва былі перакладеныя на хрысціянскія місіі.
 
У Першую Сусветную вайну Ліберыя падртымала ЗША і [[Антанта|Антанту]], са свайго боку ЗША дапамаглі мадэрнізаваць інфраструктуру краіны, асабліва транспартную
Радок 101:
{{main|Насельніцтва Ліберыі}}
[[File:Population pyramid of Liberia 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
Ліберыя адносіцца да найменш населеных дзяржаў Заходняй Афрыкі. У гістарычным мінулым ліберыйская зямля панесла значныя чалавечыя страты праз гандаль рабамі. Дзве грамадзянскія вайны канца ХХ - пачатку ХХІ ст. забралі 250 тысяч жыццяў і выклікалі моцны міграцыйны адток (таксама каля чвэрці мільёна чалавек). Хоць часам Ліберыя сама прымае мігрантаў: у 2010-11 годзе сюды, ратуючыся ад гвалту, перабраліся 125 000 івуарыйцаў. Сёння ў Ліберыі налічваецца меней за 5 млн чалавек, пры гэтым краіна дэманструе тыпова афрыканскія тэмпы росту насельніцтва: Нараджаецца 38 чалавек на 1000 (2017), а [[Сумарны каэфіцыент нараджальнасці|на адну жанчыну прыходзіцца]] 5 дзяцей, прырост складае 2,5%.<ref name="cia.gov">https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html</ref>. Ён быў бы яшчэ вышэйшым, каб не эміграцыя (0,6%).
 
Сярэдні ўзрост ліберыйца ў 2017 складаў 17,8 гадоў, а 60% насельніцтва былі маладзей за 25 гадоў. Вялікіх поспехаў Ліберыя дасягнула ў барацьбе за жыцці немаўлят: нягледзячы на недахоп медыцынскіх работнікаў, узровень [[Дзіцячая смяротнасць|дзіцячай смяротнасці]] з 1990 знізіўся на 70 % і цяпер складае 52 на 1000, што ўсё роўна застаецца адным з найгоршых паказчыкаў у свеце. Яшчэ горшыя пазіцыі Ліберыі ў мацярынскай смяротнасці, бо роды часта прымаюць не прафесійныя медыкі.
 
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (пераважна з [[Барбадас]]а), якіх называюць ''амерыканаліберыйцамі''(каля 5%). Яны па сённяшни дзень займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: [[кпеле]] — буйнейшае, [[баса (народ)|баса]], [[гіё]], [[кру]], [[грэба]], [[мана]], [[крахн]], [[гола]], [[гбандзі]], [[лома]], [[кісі]], [[Ваі, народ|ваі]], [[дэі]], [[бэла]], [[мандынга]] і [[мендэ]].
 
[[File:Downtown Monrovia 3348917715 67a2002529.jpg|thumb|left|Манровія, даўнтаўн]]
Радок 118:
З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85% насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную рысу беднасці. Узровень беспрацоўя паводле афицыйных дадзеных складае 15 %. Такая цана палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх войнаў, бо яшчэ ў 1980 ліберыйскі паказчык ВУП на душу насельніцтва быў роўны, напрыклад, егіпецкаму. Падчас першай грамадзянскай вайны (1989-1996) ВУП скараціўся на 90 %. У канцы 1990-х Ліберыя пастаўляла зброю ў С'ера-Леоне ў абмен на алмазы, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета ("крывавыя алмазы"). Іншае вета тычылася ліберыйкай драўніны. У выніку Ліберыя атрымала 60 % дэфіцыт гандлю. Пасля сканчэння другой грамадзянскай вайны эканомікі Ліберыі фактычна не існавала, таму не дзіва, што ў наступнае спакойнае дзясяцігоддзе яна дэманстравала адныя з найхутчэйшых у свеце тэмпы росту. У 2006 былі знятыя вета, а ў 2010 краіна атрымала статус назіральніка ў [[Сусветная гандлёвая арганізацыя|СГА]]
 
Гістарычна склалася так, што эканоміка Ліберыі ў значнай ступені залежыць ад замежнай дапамогі, прамых замежных інвестыцый (Ліберыя — сусветны лідар па долі інвестыцый ў аб'ёме ВУП) і экспарту прыродных рэсурсаў, такіх як жалезная руда, натуральны каўчук і драўніна. Буйнейшы працадаўца — амерыканская кампанія Firestone, што займаецца вытворчасцю шын і валодае найбуйнейшай у свеце плантацыяй [[гевея|гевеі]], дзе ў 2015 працавалі 8000 чалавек.
 
У 2010-я ў Ліберыі пачалася здабыча нафты. Электраэнергетыка Ліберыі развіта слаба і прадстаўлена ў асноўным прыватнымі невялікімі генератарамі агульнай магутнасцю 20 МВт. У 2016-2018 з аднаўленнем ГЭС Маунт Кофі на рацэ Сент-Пол, зруйнаванай падчас першай грамадзянскай вайны, магутнасць узрасла ўпяцёра. Цяпер можна сказаць, што 80 % электраэнергіі Ліберыі вырабляецца на ГЭС. Тарыфы на электраэнергію — адныя з самых высокіх у свеце (54 цэнты за кВТ*гадз у 2013).
Радок 128:
== Некаторыя цікавінкі ==
* [[Джозеф Джэнкінс Робертс]] — першы прэзідэнт Ліберыі — нарадзіўся ў штаце [[Вірджынія]], гэтаксама як і першы прэзідэнт ЗША [[Джордж Вашынгтон]].
* Прызнанне права на грамадзянства ўсіх ліберыйцаў у 1904 было як бы рэпетыцыяй аналагічнага акту ў ЗША ў дачыненні да індзейцаў.
 
== Гл. таксама ==