Вандроўны голуб: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SimondR (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
| eol = 1050135
}}
'''Вандроўны голуб''' ({{lang-la|Ectopistes migratorius}}) — [[Зніклыя віды (ахоўны статус)|вымерлы]] [[Біялагічны від|від]] [[Птушкі|птушак]] з [[Сямейства (біялогія)|сямейства]] [[Галубіныя|галубіных]], вылучаемы ў монатыпічны род ''Ectopistes''<ref>{{IOC WBL|11.1|pigeons|2021-01-31}}</ref>. Яго назвы на розных мовах звязаныя са схільнасцю гэтага віду да [[Міграцыя птушак|міграцый]]: галубы пастаянна мігравалі велізарнымі зграямі ў пошуках ежы, хованак і месцаў гнездавання. Птушкі былі памерам каля 40 см у даўжыню, мелі ў асноўным шэрую верхнюю і больш светлую ніжнюю часткі тулава, [[Ірызацыя|пералівістае]] бронзавае апярэнне на шыі і чорныя плямы на крылах. У памерах і афарбоўцы назіраўся [[палавойпалавы дымарфізм]], самкі былі драбней і цямней. Від жыў у [[Лісцевыя лясы|лісцевых лясах]] усходняй частцы [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] (ад Паўднёвай [[Канада|Канады]] да [[Паўночная Караліна|Паўночнай Караліны]]), а размножваўся галоўным чынам блізу [[Вялікія азёры|Вялікіх азёраў]]. Рацыён у асноўным складалі насенне дрэў, плён раслін і [[бесхрыбетныя]].
 
У Паўночнай Амерыцы ў XVI–XVIII стагоддзях гэты від быў самай шматлікай птушкай, максімальная [[Папуляцыя|колькасць]] якой дасягала ад 3 да 5 мільярдаў асобін. Паляванне на вандроўных галубоў вялося яшчэ [[Індзейцы|карэннымі амерыканцамі]], яго маштабы істотна павялічыліся ў XIX стагоддзі з рассяленнем на мацерыку еўрапейцаў. Галубінае мяса выкарыстоўвалася ў якасці таннага харчавання. На зніжэнне колькасці віду і яго наступнае [[выміранне]] паўплывалі і іншыя фактары: масавы забой буйных гнездавых калоній і паўсюдная [[Абязлесенне|высечка лясоў]], якая знішчыла яго натуральнае асяроддзе пасялення. Знікненне вандроўнага голуба з'яўляецца класічным прыкладам знішчэння чалавекам масавага віду, які налічваў мільярды асобін, у выніку неабмежаванага палявання і знішчэння [[Экалагічная ніша|асяроддзя пражывання]]. Апошняя дзікая асобіна меркавана была забітая ў 1901 годзе, а 1 верасня 1914 года ў [[Заапарк і батанічны сад Цынцынаці|заапарку Цынцынаці]] памёр апошні прадстаўнік гэтага віду — самка па імі [[Марта (вандроўная галубка)|Марта]].
Радок 32:
== Апісанне ==
Даўжыня каля 30 см, размах крылаў да 65 см. Зграбная птушка з доўгім клінападобным хвастом, зверху шаравата-бурая, знізу карычнявата-чырвоная. Самка больш цёмная. Карміўся пераважна жалудамі, каштанамі, рознымі арэхамі. Зімаваў на поўдні ЗША.
 
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|том=3}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1996|том=3|старонак=511|isbn=985-11-0068-4 (т. 3)|тыраж=10&nbsp;000}}
 
[[Катэгорыя:Галубіныя]]
[[Катэгорыя:Нядаўна вымерлыя віды]]
[[Катэгорыя:Вымерлыя жывёлы]]